«О́йра» ці «Ойра-ойра» — парны побытавы танец памерам 3/4 такту, тэмп умерана хуткі. На Беларусі з'явіўся ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Атрымаў папулярнасць ва Усходняй Еўропе.
Апісанне
Выконваецца ў парах па коле. Блок рухаў паўтараецца некалькі разоў запар: плясканне ў далоні, простыя крокі, сінхроннае выцягванне нагі на «насок-абцас», загляданне адзін аднаму ў твар ды іншыя. Выканаўцы падчас танцу часта выгуквалі «ой-ра!», адкуль і паходзіць назва танцу. Пазней з'явіліся таксама і прыпеўкі:
Што за танец ойра, ойра! Да чаго ж ты стройна, стройна…
Сучаснасць
У канцы 80-х з актывізацыяй адраджэнскага руху танец ізноў пачаў адраджацца ў Беларусі ўжо паводле прыбалтыйскага ўзору — трохкрокі, стуканні аднайменнымі нагамі (правымі, пасля левымі), тое ж з плячыма і ўрэшце бака́мі. Пры гэтым прыгаворваюць «Ойра-ойра!»
Літаратура Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя; Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.— 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.
Спасылкі Відэапрыклад на YouTube Апісанне латвійскага варыянту і ноты
Катэгорыя:Беларускія народныя танцы Катэгорыя:Латвійскія народныя танцы Катэгорыя:Літоўскія народныя танцы Катэгорыя:Рускія народныя танцы