Веліж () — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Веліжскага раёна і Веліжскага гарадскога паселішча Смаленскай вобласці. Насельніцтва 7326 чалавек (2010). Заснаваны ў 1536 годзе.
Геаграфія Размешчаны на рацэ Заходняя Дзвіна, за 134 км ад Смаленска на трасах Смаленск — Невель і Веліж — Сенькава, 93Географический энциклопедический словарь (Географические названия). — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 95. км ад чыгуначнай станцыі Рудня. Адлегласць ад Віцебска па аўтадарозе — 87 км.
Агульная працягласць вуліц Веліжа складае 54,85 км, з іх 24,45 км — з асфальтабетонным пакрыццём. На вялікім баку горада 27 кварталаў, 51 вуліца ці завулак. На малым баку — 21 квартал, 28 вуліц і завулкаўСайт Веліжа .
Назва
На думку Б. Махоціна, назва горада Веліж з'яўляецца старажытнарускім утварэннем ад кораня вел- у значэнні «вялікі» і суфікса -іж- (-еж-). Назва разумеецца ім як «сяленне каля вялікай ракі» (Веліж размешчаны па абоіх берагах Заходняй Дзвіны).Б. А. Махотин. К живым истокам: Смоленщина в географических названиях. Смоленск, 1989.
Гісторыя
У складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай
Упершыню ўпамінаецца ў «Хроніцы Быхаўца»: у 1-й палове XV стагоддзя горад падпарадкоўваўся ўладзе вялікага князя Вітаўта, які прызначыў намеснікам у Веліжы пінскага князя Юрыя Носа. Горад з’яўляўся цэнтрам аднайменнай воласці. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў адышоў да Масквы. У 1522 годзе віцебскі намеснік спрабаваў яго адваяваць. У 1536 годзе паводле загаду маскоўскіх улад тут пабудаваны замак з 9 вежамі. Рускія летапісцы пацвярджаюць факт пабудовы наступнай фразай:
Гэты год лічыцца афіцыйнай датай заснавання.
У Інфлянцкую вайну (1558—1583) 6 жніўня 1580 года войскі канцлера Я. Замойскага ўзялі замак і горад «чрез подане добровольное». Паводле Ям-Запольскага перамір’я 1582 года зноў у складзе Вялікага Княства Літоўскага. 20 сакавіка 1585 года горад атрымаў магдэбургскае права, меў герб: у блакітным полі залаты крыж, пад якім знаходзіўся аголены меч. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў у 1655 годзе захоплены расійскімі войскамі. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 года застаўся ў складзе Расіі, у 1678 годзе вернуты Вялікаму Княству Літоўскаму. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі.
У складзе Расійскай імперыі Горад быў уключаны спачатку ў склад Пскоўскай, затым у Полацкай губерні Віцебскай правінцыі, а з 1802 года ў складзе Віцебскай губерні, цэнтр Веліжскага павета.
21 верасня 1781 года Кацярына II даравала гораду новы герб.
У 1799 годзе ў горадзе было 689 дамоў, 7 уніяцкіх цэркваў (3 каменныя, 4 драўляныя), 2 мураваныя касцёлы, 3 млыны, народнае вучылішча.
У 1860 годзе ў горадзе былі 1322 дамы, з іх 17 мураваныя; 10 цэркваў, з іх 3 драўляныя.
У кастрычніку 1861 года пажар знішчыў большую частку горада. У 1871 годзе было 11 цэркваў, 9 сінагог, 1 касцёл. У 1886 годзе праваслаўных — 12103 чалавекі, каталікоў — 234, іудзеяў — 5070 (пры агульнай колькасці жыхароў — 17405).
У 1891 годзе ў горадзе было 2033 драўляныя і 154 мураваныя дамы, 67 прамысловых прадпрыемстваў (1279 рабочых). Агульная колькасць насельніцтва — 18367 чалавек. Вакол горада было 4 прадмесці — Усвяцкае, Таропецкае, Віцебскае і СмаленскаеВяліж // Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — С. 143..
Веліжская справа Веліжская справа — судовы працэс у 1821—1835 гадах па ілжывым абвінавачванні групы яўрэяў у рытуальным забойстве 3-гадовага хлопчыка. З-за недахопу доказаў справа ў Віцебскім губернскім судзе была спынена, але ў 1825 годзе па настаянні ўлад адноўлена. На падставе лжэсведчанняў былі арыштаваны 42 чалавекі. У 1835 годзе па рашэнні Дзяржаўнага савета справу спынілі, абвінавачаныя былі апраўданыя, ілжэсведкі сасланы ў Сібір. Галоўную ролю ў выкрыцці нагавору адыграў М. С. Мардвінаў, старшыня дэпартамента грамадзянскіх і духоўных спраў Дзяржаўнага савета. Пад уражаннем Веліжскай справы М. Ю. Лермантаў напісаў п’есу «Іспанцы».
У складзе РСФСР З 1917 года Веліж у складзе Заходняй вобласці, з 1918 года ў Заходняй камуне РСФСР. Бальшавікі абвясцілі горад і павет на ваенным становішчы. 10 лістапада 1918 года ўспыхнула антыбальшавіцкае Веліжскае паўстанне, якое перакінулася і на суседнія паветы. 15 лістапада паўстанцы захапілі Веліж, але праз некалькі дзён адступілі, і ў хуткім часе паўстанне было падаўлена. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў Беларускую ССР, дзе Веліж меў стаць цэнтрам павета («падраёна»), аднак 16 студзеня ЦК РКП(б) пастанавіў выключыць Віцебскую губерню са складу рэспублікі. I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, прызнаў гэта рашэнне.
19 лютага 1920 года Віцебскі губрэўкам абвясціў аб зняцці ваеннага становішча. 28 студзеня 1921 года быў зацверджаны народна-гаспадарчы план: будаўніцтва лесазавода і чыгуначнага моста праз Дзвіну.
Раённы цэнтр Паўночна-Заходняга краю (1927), Лениіградскай (1927–29), Заходняй (1929–37), Смаленскай (з 1937) абласцей РСФСР. У 1921—1922 гадах пачалі працаваць 3 спіртзаводы, маслабойны завод і лесазавод. Праведзена электрыфікацыя. Была створана міліцыя (400 чалавек). Паводле актаў за перыяд 1928—1938 гадоў, у Веліжы было расстраляна 468 чалавек з 3500 рэпрэсаваных.
У 1941 годзе горад акупаваны германскімі войскамі, моцна разбураны. 20 верасня 1943 года часці 4 ударнай арміі вызвалілі горадГісторыя назваў вуліц Веліжа . Па звестках надзвычайнай камісіі ад 5 жніўня 1944 года, 19391 веліжанін прапаў без вестак, былі расстраляныя, павешаныя, закатаваныя, жыўцом спаленыя і замардаваныя голадам. 2059 чалавек былі выгнаныя ў рабства. За перыяд з 1941 па 1945 год у войска былі прызваны 15686 веліжан, 11272 з іх не вярнуліся з фронту. У канцы студзеня 1942 года нацысцкія захопнікі знішчылі Веліжскае гета, у якім жыўцом згарэлі больш за 2 тысячы яўрэяў.
Насельніцтва
Эканоміка Веліжскі лясгас Веліжская друкарня «Веліжмэбля» ААТ «ВЕЛІЖЛЁН» «Веліжагратранс» Веліжскае ДРБУСайт Веліжа
Адукацыя і культура 2 сярэднія агульнаадукацыйныя школы 2 установы дадатковай адукацыі Дом дзіцячай творчасці і спартыўная школа 5 муніцыпальных дзіцячых садоў і 1 праваслаўны прафесійнае вучылішча дзіцячая школа мастацтваў Дом вольнага часу, дзіцячая і дарослая бібліятэкі 3 аўтаклубыАгульныя звесткі пра Веліж .
Веліжскі гісторыка-краязнаўчы музей
Даваенны музей знаходзіўся ў будынку ратушы. Сучасны створаны ў 1986 годзе. Грамадскую раду па яго стварэнні ўзначаліў М. Ф. Карпоўскі. Музей знаходзіцца на плошчы Дзяржынскага ў аднапавярховым будынку ХІХ стагоддзя (належаў А. М. Кісялёву). Мае наступныя раздзелы: Мастацка-этнаграфічны Археалагічны Гістарычны Ваенны
Дырэктар — Качуліна Ліна Аляксандраўна.
Транспарт
Рэгулярнымі аўтобуснымі маршрутамі злучаны з Віцебскам, Смаленскам, Санкт-Пецярбургам.
Чыгунка адсутнічае, бліжэйшая станцыя Рудня — за 93 кіламетры ад горада.
З 1945 года пачалося будаўніцтва вузкакалейкі. У 1947 яна пачала функцыянаваць. Належала Веліжскаму леспрамгасу. Мела агульную працягласць 78 км, асноўная магістраль да Мяздрэні — 38 км. Станцыі: Веліж, Паланея, Люкаўцы, Галоддзе. Працавала 128 чалавек. У 1995 годзе спыніла сваё існаванне. Захаваліся рэйкавыя ўчасткі да Галадні — 30 км, таксама 6-я галіна — 7 км.
У 1888 годзе ў Веліжы працавалі дзве параходныя кампаніі, а першыя параходы з’явіліся на год раней. У 1890 г. было перавезена 147 тыс. м³ грузаў. Рэгулярныя рэйсы з Віцебскам пачаліся ў 1891 годзе. У 1990-я рачная гаспадарка прыйшла ў заняпад.
Грамадскі транспарт, акрамя таксі, адсутнічае.
Вядомыя асобы Андрэй Ануфрыевіч Бембель, беларускі скульптар Майсей Залманавіч Бераў, беларускі кінадакументаліст Юрка Віцьбіч, беларускі грамадскі дзеяч Антон Васілевіч Дубіна, дзяржаўны дзеяч БССР Канстанцін Васілевіч Забароўскі, Герой Савецкага Саюза Міхаіл Аркадзевіч Керзін, беларускі-расійскі мастак (працаваў у 1918-23 гг.) Макс Захаравіч Пенсон, савецкі яўрэйскі фотамастак Дзмітрый Філімонавіч Прышчэпаў, старшыня Веліжскага павятовага рэўкама Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў, беларускі мастак (працаваў у 1919-22 гг.) Валянцін Міхайлавіч Цярэнцьеў, беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі раслін
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Смаленскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты Веліжскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Віцебскага ваяводства