Інэ́са Міха́йлаўна Драбышэ́ўская (нар. ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр аховы здароўя Беларусі (1994—1997), доктар медыцынскіх навук, прафесар (2001).

Біяграфія У 1971 годзе скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут.

Працавала ўрачом-гінеколагам паліклінікі, з 8 лютага 1973 — урачом-кардыёлагам гінекалагічнага аддзялення ГААД. З 17 верасня 1984 года з’яўлялася намеснікам галоўнага лекара дыспансэра, з 15 студзеня 1986 года па 1994 — галоўны ўрач ГАКАД. За час яе працы быў пабудаваны паліклінічны будынак анкадыспансера і праведзены праектныя працы па будаўніцтве новага корпуса дыспансэра, будаўніцтва якога працягвалася з 1988 па 1994 гады.

З 1990 года — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, член камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры і сацыяльным забеспячэнні.

З 15 жніўня 1994 годаУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 жніўня 1994 г № 51 «Аб прызначэнні Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»  па 13 студзеня 1997 года — Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

13 студзеня 1997 года прызначана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканняУказ Президента Республики Беларусь от 13 января 1997 года № 45 «О назначении И. М. Дробышевской членом Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь».

Літаратура Кто есть кто в Республике Беларусь. — Минск, 1999

Спасылкі І. В. Пантюк. «Камісары і міністры аховы здароўя Беларусі: гісторыка-біяграфічныя звесткі»

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання