Віці́мскае пласкагор’е () — пласкагор’е ў басейне верхняга цячэння ракі Віцім, галоўным чынам у Бураціі і Забайкальскім краі Расіі.

Шырокія невысокія ўвалы (вышыня ад 1200 да 1600 м) чаргуюцца з міжгорнымі паніжэннямі. Складзена гранітамі і крышталічнымі сланцамі; на паўднёвым захадзе — базальты. Ёсць больш за 15 конусаў старажытных Вулканаў. Распаўсюджаныя шматгадовыя мёрзлыя горныя пароды. Міжрэччы пакрытыя лістоўнічнай тайгой, у паніжэннях — зараснікі хмызняковых бяроз, лугі і балоты. На пласкагор’і маюцца азёры (у т.л. салёныя) і мінеральныя крыніцы.

Літаратура  — С. 236.

Спасылкі

Витимское плоскогорье // Энциклопедия Забайкалья

Катэгорыя:Узвышшы Расіі Катэгорыя:Пласкагор’і Азіі Катэгорыя:Пласкагор’і Расіі Катэгорыя:Геаграфія Бураціі Катэгорыя:Геаграфія Забайкальскага края