Малкальм Бліг Тэрнбул (; нар. 24 кастрычніка 1954, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Аўстраліі з 15 верасня 2015 года па 24 жніўня 2018 годаВ Австралии будет новый премьер-министр — Малкольм Тернбулл. . У 2008—2009 гадах і з 14 верасня 2015 года па 24 жніўня 2018 лідар Ліберальнай партыі Аўстраліі і кіраўнік апазіцыі ў парламенце (2008—2009).

Біяграфія Малькальм Тэрнбул нарадзіўся ў найбуйнейшым аўстралійскім горадзе Сідней у кастрычніку 1954 года. Вучыўся ў Аўстраліі і Вялікабрытаніі.

Член парламента Аўстраліі з 2004 года ад акругі Уэнтворс (Новы Паўднёвы Уэльс). У студзені-снежні 2007 года міністр аховы навакольнага асяроддзя. З 18 верасня 2013 года міністр сувязіTony Abbott’s cabinet and outer ministry.

На ўнутрыпартыйных выбарах 14 верасня 2015 абышоў дзеючага кіраўніка ўрада Эбата і зноў узначаліў ліберальную партыюТоні Эбат, які абяцаў «паваліць на зямлю» Пуціна, сыходзіць з пасады прэм’ера Аўстраліі.. На наступны дзень ён уступіў пасаду кіраўніка ўрадаУ Аўстраліі прыведзены да прысягі новы прэм’ер-міністр Малькальм Тэрнбул..

Прэм’ер-міністр Аўстраліі Малькальм Тэрнбул паабяцаў правесці рэферэндум аб ЛГБТ-шлюбах да канца 2016 года ў выпадку, калі яго кааліцыя ўтрымае парламенцкую большасць пасля выбараў (якія адбыліся 2 ліпеня 2016 года).

24 жніўня 2018 года аспрэчыў лідарства Тэрнбула і адбыліся выбары, у якіх таксама прыняў удзел міністр фінансаў Морысан і міністр замежных спраў Джулі Бішоп. У другім туры галасавання 45 галасамі супраць 40 Морысан перамог Датана.

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Аўстраліі Катэгорыя:Члены Ліберальнай партыі Аўстраліі Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты стыпендыі Родса