Мікалай Дзмітрыевіч Улаховіч (, , БССР) — беларускі палітычны дзеяч, лідар Беларускай патрыятычнай партыі з 1999 г. Вярхоўны атаман РГА «Беларускае казацтва», называе сябе «народным генералам».

Біяграфія Мікалай Улаховіч нарадзіўся ў сям’і інжынера-будаўніка. У 1969 г. скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1970 г. ўступіў у КПСС. Пасля вучобы трапіў на службу ў ваенна-будаўнічыя войскі. Служыў у Савецкай арміі, жыў у Крыме, у Калузе. Ганаровы будаўнік Байканура. У 1974 г. скончыў па спецыяльнасці «паліталогія». У 1982 г. скончыў гістарычны факультэт , у 1992 г. скончыў . З пачатку 1990-х палкоўнік у адстаўцы.

З 1992 па 1994 працаваў галоўным інжынерам жыллёва-камунальнага аддзела Мінскага трактарнага завода, у 1994—1995 — начальнікам галоўнага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1995 да 2002 гг. працаваў генеральным дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра ўліку і рэгістрацыі нерухомасці, потым — гендырэктарам навукова-вытворчага аб’яднання «Жылкамунтэхніка», старшынёй упраўлення ЖКГ Мінаблвыканкаму. У 1995 заснаваў РГА «Беларускае казацтва».

З 1996 па 2000 гг. М. Улаховіч за свае грошы нерэгулярна выдаваў газету «Личность», якая ў 1999 г. атрымала афіцыйнае папярэджанне за распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасціМікалай Улаховіч у 1990-я выдаваў антысеміцкую газету ЦЫТАТЫ.

У 2013—2014 гг. быў галоўным інжынерам СП «Прамэкс», у 2014—2015 вядучым інжынерам у Мінскім аблспажыўсаюзе. З 18 чэрвеня 2015 г. — намеснік старшыні праўлення Мінскага аблспажыўсаюза.

Літаратура Адар’я Гуштын. Мікалай Улаховіч: Бачу сябе ва ўрадзе на трох пасадах, але яны цяпер занятыя Кандыдат у прэзідэнты Улаховіч: Бабёр перашкаджае нашаму рыбаводству, а кабан — пасевам сельскагаспадарчых культур

Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2015) Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа Катэгорыя:Члены Беларускай патрыятычнай партыі Катэгорыя:Беларускае казацтва