Рэ́йспа — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Друйка, за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, прыкладна за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі Даўблі.

Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,4 км, даўжыня берагавой лініі 1,62 км. Плошча вадазбору 7,25 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, амаль круглай формы і размешчана сярод забалочанага масіву. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя і забалочаныя. Вакол возера шырокая забалочаная пойма. Цалкам зарастае. На карце Браслаўскага раёна на месцы возера пазначаны балотны масіў. У паўночнай частцы праз сетку меліярацыйных каналаў возера Рэйспа злучаецца з возерам У́ся.

Літаратура

Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1983 год.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 4.

Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі