Алякса́ндр Іва́навіч Іванко́ў (, , Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр гандлю Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску ў 1950 г.

Скончыў Маскоўскі кааператыўны інстытут Центрасаюза, Мінскую вышэйшую партыйную школу.

У 1972—1974 гадах працаваў намеснікам старшыні праўлення Бярэзінскага райспажыўсаюза (Мінская вобласць). Затым служыў у радах Савецкай Арміі.

У 1975—1994 гадах займаў пасады намесніка старшыні праўлення, старшыні праўлення Маладзечанскага райспажыўсаюза; інструктара аддзела гандлю і бытавога абслугоўвання, інструктара сацыяльна-эканамічнага аддзела Мінскага абкама КПБ; загадчыка аддзела рынкавых тавараў, каардынацыі гандлю і бытавога абслугоўвання Мінскага аблвыканкама; казначэя Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. На працягу чатырох гадоў працаваў у прыватных камерцыйных структурах.

З канца 1990-х гадоў быў галоўным спецыялістам упраўлення кантролю за выкананнем рашэнняў урада апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, начальнікам упраўлення гандлю галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю апарата Савета Міністраў.

З 2003 года — намеснік міністра гандлю Рэспублікі Беларусь. У лютым 2004 года быў прызначаны першым намеснікам міністра гандлю Рэспублікі Беларусь.

З 16 чэрвеня 2005 года прызначаны міністрам гандлю Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2005 №280 «Аб прызначэнні А.І.Іванкова Міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь» .

9 студзеня 2009 года вызвалены ад пасады Міністра гандлю Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2009 г №18 «Аб вызваленні А.І.Іванкова ад пасады Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь».

Сям'я Сын — вядомы гімнаст Іван Іванкоў, Заслужаны майстар спорту, чэмпіён свету і Еўропы па спартыўнай гімнастыцы.

Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»

Катэгорыя:Міністры гандлю Рэспублікі Беларусь