По́ўбераг. Сустракаецца таксама варыянт Пу́бераг (, ) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вераб’евіцкага сельсавета.
Упершыню згадваецца ў 1428 годзе (Puolbreha), калі быў запісаны вял.кн. Вітаўтам у вена сваёй жонцы Ульяне. Да 1454 года належаў ужо пану Івашку Іллінічу, адзін з першых вядомых яго маёнткаў, калі і як перайшоў да яго не вядома. Напэўна, быў выслугай яго бацькі Іллі. Пасля смерці Івана перайшоў да яго сына Мікалая, які ў 1495 годзе называе сябе дзедзічам Паўберага, з 1519 года—галоўныя яго маёнтак. Нягледзячы важнасць для роду, маёнтак быў закладзены Мікалаем Мікалаевічам Іллінічам троцкаму яўрэю Шомаку. Потым маёнтак выкупіў наваградскі ваявода Ян Забярэзінскі. У Забярэзінскіх Паўбераг выкупіў Юрый Іванавіч Іллініч "па блізкасці сваёй" за 400 коп грошаў і завешчаў Богушу Багавіцінавічу.Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2015. — 374 с. — С. 34, 253. Славутасці Свята-Раства-Багародзіцкая царква 1839 г. Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вераб’евіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна