Акуні́нава (, ) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Новадзевяткавіцкага сельсавета.

Гісторыя У 1940—1954 гадах цэнтр Акунінаўскага сельсавета. Да 22 ліпеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Глоўсевіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151)..

Забастоўка на лесапільні У 1934 г. адбылася буйная забастоўка на лесараспрацоўках Слонімшчыны, якая ахапіла каля 30 вёсак. Апорнымі пунктамі забастоўшчыкаў, якія выступалі за павышэнне заработнай платы, сталі вёскі Русакова і Загор’е. Сяляне абралі аб’яднаны забастовачны камітэт, адным з кіраўнікоў якога стаў член Слонімскага акруговага камітэта камсамола С. В. Прытыцкі. У склад камітэта ўвайшлі таксама члены КПЗБ К.Крупнік, Н.Міхальчык, М.Нагула, М.Русецкая. У адказ на забастоўку ў адзінаццаці вёсках улады правялі пацыфікацыю. За адны толькі суткі карнікі акружылі і наладзілі пагромы ў вёсках Сценявічы, Русакова, Залессе, Загор’е, Акунінава, Сучкі і Плешкі. Забастоўка працягвалася паўтара месяца.

Літаратура Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА , 2004. — 752 с.: іл.

Спасылкі

Катэгорыя:Новадзевяткавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слонімскага раёна