Днястроўскі ліман — заліў каля паўночна-заходняга узбярэжжа Чорнага мора, у які ўпадае рака Днестр. Размешчаны ў Адэскай вобласці на Украіне.
Заліў удаецца ў сушу з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 41 км, шырыня 4—12 км, глыбіня 2,6 м. Днястроўскі ліман аддзелены ад мора вузкай пясчанай касой Бугаз, у паўднёвай частцы якой ёсць праход да мора. На касе размешчаны курорт Караліна-Бугаз. Цячэнне ў лімане залежыць ад вятроў і паводак на Днястры. Зімой Днястроўскі ліман замярзае. На лімане парты Белгарад-Днястроўскі і Авідзіяпаль. У самім Днястроўскам лімане таксама вылучаюць Карагольскі заліў.
Раней Днястроўскі ліман звалі Авідзіявым возерам.
Літаратура
Спасылкі Статыстычна даныя аб лімане Тапаграфічная карта паўночнай часткі лімана Тапаграфічная карта паўднёвай часткі лімана
Катэгорыя:Азёры Адэскай вобласці Катэгорыя:Днестр Катэгорыя:Залівы Украіны Катэгорыя:Лагуны