Дзенаві́шкі (, ) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жодзішкаўскага сельсавета.

Да 17 лістапада 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Сыраваткінскага сельсавета, да 28 сакавіка 2016 года — у склад Лылойцінскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 марта 2016 г. № 131 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области.

Назва У дзенавішскай назве тая ж аснова Den-, што і ў балцка-літоўскім аднаасноўным імені Denutis, ад якога шчучынскае прозвішча Дзенуць. Гэтая ж аснова і ў двухасноўным імені Zebeden (< Seb-e-den(as), "Се́бедзен"), так звалі брата яцвяжскага "караля" Не́цімера, які згаданы ў Кведлінбургскіх аналах у расповедзе пра пакутніцтва Бруна Кверфурцкага, дзе ўпершыню згадваецца назва "Літва". У імені тыпу Denavas фармант -av- як у прускіх імёнах Girdaw, Glandaw, Medaw. Гэты ж фармант у адыменнай назве Булавішкі (< Bulavas).

Вядомыя асобы Анатоль Іванавіч Бяляўскі (нар. 1961) — беларускі мастак-жывапісец.

Спасылкі

Катэгорыя:Жодзішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смаргонскага раёна