Лялю́шаўцы (, ) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Галавічпольскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области .
Назва Беларускі савецкі географ В. Жучкевіча назву Лялюшаўцы звязваў з асновай "лель, лялько", са словамі лялько "назва старажытнарускага бажка", лялько "назва для бусла", рускім лелеять.В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 198. Беларускі савецкі антрапаніміст М. Бірыла прозвішчы тыпу Лелюх, Лель, Лялюк, Лялюга, Лялюйка параўноўваў з лель «назва старажытнага рускага бажка», а прозвішчы Леля, Лёля, Лялюк звязваў з лёля дзіцяч. «сарочка, кашулька», леля, лёля «хрышчоны бацька ці маці», таксама Лялюк, Лялюга і інш. — са словам лялькаМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 249-250, 263..
З іншага боку, літоўскі баярын Пётр Лелюш (Petrus alias Lelusch) меў вотчынныя землі якраз у рэгіёне Шчучын-Астрына. Згадваецца ў 1433-1452 гг. Меў брата на імя Крэм.Рымвідас Пятраўскас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: склад — структура — улада / Пераклад з літ.: А. Мікус. Смаленск, 2014. С. 248. З-пад Шчучына (Жадзейкі) вядомае прозвішча Крэмовіч, было налібацкае Крэм.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99XH-XZJ6?i=462&cat=2325238&lang=dehttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-XLBW?i=932&cat=1107816
Таксама тут жа з-пад Шчучына (Ішчална) было прозвішча Лялюшка. Фіксавалася горадзенскае Лелюшhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-LSF7-S?i=249&cat=2325238https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-L55L?i=1131&cat=2325460. Ёсць літоўскі прозвішчны фармант -uš-P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 318.. Было опсаўскае прозвішча Лель, лідскае Лелейка, горадзенскае Лелевічhttps://eais.archyvai.lt/repo-ext/view/266857723 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QSQ-G9FL-9568?i=483&cat=2325345 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-N36F-9?i=410&cat=1046002. Ёсць літоўскія Lelis, Leleiva, Leleikishttps://pavardes.lki.lt/?pv=e3a06f35c7a33e7a5117f92e040e998f, латышскае Lelshttps://uzvardi.lv/surname/792237.
Спасылкі
Катэгорыя:Васілішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна