Дэ́мбрава. Сустракаецца таксама варыянт Дамбро́ва, Дзе́нбрава (, ) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Спушанка. Уваходзіць у склад Дэмбраўскага сельсавета. Насельніцтва 678 чал. (2010).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Дзебрава ўпамінаецца ў XVI ст. як шляхецкае ўладанне ў Лідскім павеце Віленскага ваяводства, да 1531 года належала вялікаму пісару літоўскаму Копацю Васілевічу.

У XVII ст. атрымала статус мястэчка, у якім Міхал і Крысціна Рынвіды заснавалі місію езуітаў (падпарадкоўвалася Гродзенскаму езуіцкаму калегіуму), быў касцёл і парафія. Кароль Ян Казімір Ваза перадаў місіі фальварак Аплейкі. Дэмбраўскія манахі займаліся ліхвярствам.

Пад уладай Расійская імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дэмбрава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Віленскай губерні. У 1804 у мястэчку працавала вучэльня.

У 1863 маёнтак Дэмбрава складаўся з аднайменнага мястэчка і вёсак Вострава, Завалкі, Пісклюкі, Навасёлкі; 212 душ мужчынскай стаці. На 1866 існавалі аднайменныя мястэчка (19 двароў) і фальварак (1 двор). На 1886 у мястэчку было 9 двароў, валасная ўправа, 2 царквы, школа, крамы, піцейны дом. На 1905 існавалі аднайменныя сяло (179 дзесяцінаў зямлі), маёнтак і млын, уладанні князёў Сапегаў (239 дзесяцінаў зямлі), лясная старожка, таксама ўладанне Сапегаў.

У Першую сусветную вайну мястэчка займалі нямецкія войскі.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дэмбрава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Паводле Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дэмбрава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (37 двароў) і фальварак.

У 1939 Дэмбрава ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стала цэнтрам сельсавета Шчучынскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 тут быў 51 двор, няпоўная сярэдняя школа, вадзяны млын, фельчарскі і акушэрскі пункты, тэлефон; фальварак лічыў 6 дамоў. На 1964 у Дэмбраве 81 двор, сярэдняя школа, крама, кавярня, пошта, бальніца і ферма, на 1997 — 204 двары, на 1 студзеня 2001 — 195 двароў.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1862 — 107 чал.; 1866 — 151 чал. у мястэчку Дэмбрава і 62 чал. у фальварку Дэмбрава S. 273.; 1886 — 116 чал. XX стагоддзе: 1905 — 16 чал. у сяле Дэмбрава, 50 чал. у маёнтку Дэмбрава і 5 чал. у лясной старожцы; 1921 — 199 чал. у мястэчку Дэмбрава і 46 чал. у фальварку Дэмбрава; 1964 — 338 чал.; 1997 — 612 чал. С. 349. XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 — 605 чал.;2010 — 571 чал.

Інфраструктура У Дэмбраве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, пошта.

Славутасці

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (XVIII ст., мураваны). Свята-Іаана-Багаслоўская царква (XIX ст., драўляная) Палац і рэшткі парку былой сядзібы (XIX ст.) Заезны двор (XIX ст.)

Страчаная спадчына Фальварак

Вядомыя асобы Казімір Дамінікавіч Альхімовіч (1840—1916) — мастак. Гіяцынт Альхімовіч (1841—1897) — мастак.

Літаратура

Лаўрэш Л. Астрынская, Глыбоцкая і Дэмбраўская цэрквы Лідскага павета, але Гарадзенскага дэканата // Лідскі Летапісец. 2023. № 3(103). С. 56-70 // на pawet.net

Спасылкі

Катэгорыя:Дэмбраўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства