Галы́нка (, ) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на правым беразе Нёмана. Уваходзіць у склад Орлеўскага сельсавета.

Насельніцтва

Славутасці Гарадзішча перыяду позняга сярэднявечча знаходзіцца 0,3 км на захад ад вёскі. Пляцоўка памерам 70х70 м, узвышана над поймай ракі на 0,5 м. З захаду і поўначы захаваліся валы вышынёй 3 м, шырынёй 7-8 м. Абследавалі ў канцы XIX ст. Ф. В. Пакроўскі, у 1938-39 гг. У. Галубовіч, у 1975 г. М. А. Ткачоў. Знойдзена кераміка XIV–XVI стст.

Каменны могільнік перыяду сярэднявечча (XIV–XVI стст.) выяўлены за 2 км ад вёскі, ва ўрочышчы Круглік.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Орлеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна