Іван Макрэеў — палітычны і дзяржаўны дзеяч, публіцыст. Член партыі эсэраў. Паводле нацыянальнасці — украінец.
У 1917 г. быў старшынёй Мінскага савета сялянскіх дэпутатаў, з 21 лютага да 31 сакавіка 1918 г. — народны сакратар унутраных спраў БНР. Пайшоў у адстаўку, бо сумесна з іншымі членамі партыі эсэраў быў адкліканы Мінскім абласным камітэтам ПСР, у знак пратэсту супраць прыняцця Трэцяй Устаўной граматыАрхівы Беларускай Народнай Рэспублікі = Archives of the Belarusian democratic republic / Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Таварыства беларускага пісьменства; [Уклад., падрыхт. тэксту, уступ. арт., камент., пер., паказ. С. Шупы]. Т. 1: У 2-х кн. Кн. 1: Фонд N 582 Дзяржаўнага архіва Літвы («Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі»). — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі й мастацтва — Таварыства беларускага пісьменства — «Наша ніва», 1998. — 850, с. — С. 69. — (Bibliographic series; № 4). — ISBN 9986-9219-2-9..
Крыніцы
Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў БНР Катэгорыя:Асобы