Сакарскі спіс цароў — пералік егіпецкіх цароў, выбіты на камені ў часы Рамсеса II. Цяпер захоўваецца ў Егіпецкім музеі.

Спіс быў знойдзен у 1861 годзе ў Егіпце ў Сакары, у грабніцы Тунры (ці Тунароя), чыноўніка («галоўны жрэц-чытальнік» і «Наглядчык над работамі на ўсіх царскіх помніках») фараона Рамсеса IIRobert Morkot. The Egyptians: An Introduction. Routledge, 2005. ISBN 0-415-27103-7. Page 74..

У надпісе пералічваюцца 58 цароў, ад Анеджыба і Каа (I дынастыя) да Рамсеса II (XIX дынастыя), у адваротным храналагічным парадку, за выключэннем «правіцеляў Другога пераходнага перыяду, гіксосаў, і тых правіцеляў… якія былі блізкія да ерэтычнага Эхнатона»Пераклад цытаты з: Gerald Verbrugghe, John Moore Wickersham. Berossos and Manetho, Introduced and Translated. University of Michigan Press, 2001. Page 104..

Імёны (кожнае акружана рамкай, т.зв. картушам), з якіх толькі 47 захавалася, вельмі пашкоджаныя. У спісе вялікая колькасць недакладнасцей, напрыклад, там упамінаюцца толькі чатыры цары III дынастыі. Храналогія правільная толькі для цароў XII дынастыі. Адзіны вядомы фотаздымак спіса быў апублікован у 1865 годзе.

thumb|800px|centre|Прарысоўка Сакарскага царскага спіса, заснаваная на фотаздымках і зарысоўках 1864-65 гг.

Цары ў спісе Імёны пералічваюцца ў адваротным храналагічным парадку ад правага краю зверху да левага краю знізу так, як меркавалася іх чытаць. Верхні рад Ніжні рад Нумар Фараон Імя ў спісе Нумар Фараон Імя ў спісе 1 Рамсес II User-maat-ra Setep-en-ra 30 Неферэфра Kha-nefer-ra 2 Сеці I Men-maat-ra 31 Шэпсескара Shepses-ka-ra 3 Рамсес I Men-pehty-ra 32 Неферыкара Какаі Nefer-ir-ka-ra 4 Харэмхеб Djeser-kheperu-ra Setep-en-ra 33 Сахура Sahura 5 Аменхатэп III Neb-maat-ra 34 Усеркаф User-ka-f 6 Тутмас IV Men-kheperu-ra 35 Тамфціс? Імя разбурана. 7 Аменхатэп II Aa-kheperu-ra 36 Біхерыс? Імя разбурана. 8 Тутмас III Men-kheper-ra 37 Джэдэфптах Імя разбурана. 9 Тутмас II Aa-kheper-en-ra 38 Шэпсескаф Імя разбурана. 10 Тутмас I Aa-kheper-ka-ra 39 Менкаўра Імя разбурана. 11 Аменхатэп I Djeser-ka-ra 40 Хафра Kha-f-ra 12 Яхмас I Neb-pehti-ra 41 Джэдэфра Djed-ef-re 13Ментухатэп II Nebhepetre 42 Хуфу Khufu 14 Ментухатэп III Se-ankh-ka-ra 43 Снофру Sneferu 15 Аменемхет I Se-hetep-ib-ra 44 Хуні Huni 16 Сенусерт I Kheper-ka-ra 45 Хаба Neb-ka-ra 17 Аменемхет II Nub-kau-ra 46 Сехемхет Djoser-teti 18 Сенусерт II Kha-kheper-ra 47 Джосер Djoser 19 Сенусерт III Kha-khau-ra 48 Хесехемуі Beby 20 Аменемхет III Ni-maat-ra 49 Худжэфа «Імя адсутнічае»Словам «худжэфа» старажытныя егіпецкія пісцы пазначалі страчаныя імёны фараонаў. 21 Аменемхет IV Maat-kheru-ra 50 Сехеміб-Перэнмаат? Nefer-ka-sokar 22 Нефрусебек Sobek-ka-ra 51 Сет-Перыбсен? Nefer-ka-ra 23 Пепі II Nefer-ka-ra 52 Сенед Senedj 24 Мерэнра I Mer-en-ra 53 Венег Wadjlas 25 Пепі I Pepi 54 Нінечэр Ba-netjeru 26 Цеці Teti 55 Ранеб Kakau 27 Уніс Unis 56 Хатэпсехемуі Bau-netjer 28 Джэдкара Ісесі Maat-ka-ra 57 Каа Qe-behu 29 Менкаухор Men-kau-hor 58 Анеджыб Merbapen

Іншыя царскія спісы Новага царства Абідаскі спіс цароў Карнакскі спіс цароў Турынскі спіс цароў Спіс цароў у Медынет Абу

Зноскі

Літаратура Auguste Mariette: La table de Saqqarah in Revue Archeologique Vol 10, Paris 1864, p. 168-186, Pl. 17 Emmanuel de Rougé: Album photographique de la mission remplie en Égypte, Paris 1865, Photographs, No. 143—145 Auguste Mariette: Monuments divers recueillis en Égypte et en Nubie (Tables), Paris 1872, Vol. II, Pl. 58 Eduard Meyer: Ägyptische Chronologie, Pl. 1, (Berlin 1904)

Катэгорыя:Спісы егіпецкіх цароў Катэгорыя:Старажытнаегіпецкія стэлы і надпісы