Садо́ўшчына. Сустракаецца таксама варыянт Кабы́льшчына (, ) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Прыгараднага сельсавета.
Да 8 красавіка 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Жыцькаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5., да 30 кастрычніка 2009 года — у склад Кішчынаслабодскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .
Гісторыя На пачатку ХХ стагоддзя Садоўшчына называлася Кабыльшчызнай (Кабыльшчынай). Нататка пра вёску апублікавана ў газеце «Наша Ніва» № 15 за 1908 год:
Ў нашым [Барысаўскім] павеце, ў Бытчанскай воласці з вёскі Кабыльшчызна выехалі летась 7 гаспадароў у Сыбір у хадакі, там яны выбралі сабе вучасткі, каторыя перасяленчэскае начальства за імі зацвярдзіла. Вярнуўшыся сярод лета дамоў, сабраўшы ўсё с поля і с пожэнь, пачалі па троху распрадаваць усю худобу: папрадавалі зямлю, хаты, скацінку і ўсё, што не маглі вязці ў Сыбір. І так рашыўшы сваю гаспадарку, сёлета вясной, у канцы марца месяца, выехалі ўсе 7 семействаў у вялікую дарогу. Не мала яны бяды працярпелі, пахавалі дарогай палавіну дзетак, у надзеі, што, прыехаўшы на новае месца і сеўшы на лепшую зямлю, стане лепей жыць; аж трэба прыдумаць, як яны здзівіліся, прыехаўшы на выбранае і назначанае ім праз начальства месца, яны знайшлі там другіх людзей, каторыя іх не пусцілі, бо перасаленчэская канцылярыя аддала ім гэтыя вучасткі, нягледзячы на тое, што перш тыя самыя вучасткі былі адзначаны кабыльшчанамі.
Вядомыя асобы Рыгор Арсенавіч Вячэрскі (1932—2022) — беларускі вучоны-кардыёлаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Прыгарадны сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Барысаўскага раёна