Бо́жына. Сустракаецца таксама варыянт Бо́жын, м. (, ) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Багушэвіцкага сельсавета. 32 гаспадаркі, 66 жыхароў (2008).
Геаграфія Знаходзіцца за 14 км на паўднёвы захад ад Беразіно, 114 км ад Мінска. На ўсходзе цячэ рака Бярэзіна, прыток Дняпра. Транспартныя сувязі па дарозе Беразіно—Бабруйск.
Планіровачна складаецца з 2 (працяглай і кароткай) прамалінейных, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад уздоўж ракі. Забудавана двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Вядома з 16 ст. У 1743 г. сяло Божыя, 10 двароў, кузня, карчма, уласнасць царквы. У 1777 г. пабудавана драўляная Ільінская царква.
З 1793 г. у Расійскай імперыі. У 1800 г. сяло ў Ігуменскім павеце Мінскай губ., 44 двары. Дзейнічалі ўніяцкая царква, карчма, вадзяны млын, меўся гаспадарскі дом са службамі, уласнасць памешчыка М. Валовіча. Паводле рэвізіі 1811 г. мястэчка Божыя і вёска Новы Божыя (63 жыхары мужчынскага полу). У 1844 г. маёнтак і аднайменны фальварак, уласнасць памешчыка С. Ясенскага, у 1846 г. — губернскага сакратара І. Палянскага. У 1858 г. мястэчка, цэнтр маёнтка, уласнасць С. Ясенскага. У 1860 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа, у якой у 1890 г. навучалася 27 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. Паводле перапісу 1897 г. ў Брадзецкай вол., у сяле 39 двароў, у маёнтку З двары, на паштовай сядзібе З двары. Дзейнічалі Ільінская прыходская царква і капліца, багадзельня, хлебазапасны магазін, царкоўна-прыходская школа. У 1917 г. ў сяле 50 двароў.
У пач. 1920-х гадоў у маёнтку створана садова-агранамічная гаспадарка. З 20.8.1924 г. у Перавозскім сельсавеце (да 1927 г. — цэнтр сельсавета) Бярэзінскага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Менскай акруг БССР. У 1926 г. у вёсцы 60 двароў, у пасёлку З двары. У 1930 г. створаны калгас «Камбайн». З 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобласці. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 28 вяскоўцаў. З 20.9.1944 г. у Мінскай вобласці. З 16.7.1954 г. у Багушэвіцкім сельсавеце. З 25.12.1962 г. у Чэрвеньскім, з 6.1.1965 г. зноў у Бярэзінскім раёнах. У 1980 г. у складзе калгаса імя XXII з’езда КПСС (цэнтр — в. Міхалёва), дзейнічаў магазін. У 1964 г. вёска перайменавана ў Прырэчча, гістарычная назва Божына вернута 9.1.1993 г.
Насельніцтва 1800 год — 362 жыхары 1897 год — у сяле 254 жыхары, у маёнтку 27 жыхароў, на паштовай сядзібе 13 жыхароў 1926 год — у вёсцы 263 жыхары, у пасёлку 15 жыхароў 1960 год — 219 жыхароў 2008 год — 66 жыхароў
Літаратура
Спасылкі radzima.org
Катэгорыя:Багушэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярэзінскага раёна