Чырво́ны Ара́ты (, ) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 33 км на поўдзень ад горада Беразіно, за 140 км ад Мінска, каля ракі Бярэзіна (прыток Дняпра).

Бліжэйшая вёска — Міраслаўка, знаходзіцца на паўночны захад за 1,4 км ад цэнтра Чырвонага Аратага.

Транспарт За 24 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Тачанка на лініі Асіповічы — Магілёў.

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Згадваецца ў 1560 годзе як вёска ў Свіслацкай воласці ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, с. 178. У 1670 годзе згадваецца як фальварак Баратычы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747. Паводле перапісу 1897 года маёнтак меў 2 двары, 26 жыхароў, піцейную ўстанову.

Да 1920-х гадоў — маёнтак БарацічыСустракаюцца таксама варыянты Бяра́цічы (мн.), Біра́цічы (мн.), уласнасць памешчыка .

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Уперад». На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 1 вясковец. У 1980 годзе ў складзе калгаса «Беразіно» (цэнтр — в. Брадзец).

Да 21 снежня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавета«Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 . З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва

Колькасць 2008 год — 14 гаспадарак, 22 жыхары

Дынаміка 1897 год — 2 двары, 26 жыхароў 1917 год — 6 гаспадарак, 35 жыхароў 1926 год — 2 двары, 5 жыхароў 1960 год — 91 жыхар 2003 год — 17 гаспадарак, 22 жыхары

Спасылкі

Катэгорыя:Капланецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярэзінскага раёна