Эдва́лду Ізі́дыу Не́ту (; , — , Рыа-дэ-Жанэйра), больш вядомы як Вава́ () — бразільскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1958 і 1962 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Біяграфія Гуляў за такія вядомыя бразільскія клубы, як «Васка да Гама» і «Палмейрас», за іспанскі клуб «Атлетыка Мадрыд», а таксама за нацыянальную зборную Бразіліі.
За зборную Бразіліі Вава правёў 23 матчы, і ў яе складзе два разы станавіўся чэмпіёнам свету — у 1958 і 1962 гадах (забіў 5 і 4 гола за турнір адпаведна). Разам з яшчэ пяццю ігракамі ён стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату свету 1962 у Чылі.
Вава — адзін з чатырох футбалістаў, якія забівалі ў двух фінальных матчах чэмпіянатаў свету. Разам з ім гэтага дамагліся Пеле (1958 і 1970), Паўль Брайтнер (1974 і 1982) і Зінедзін Зідан (1998 і 2006).
Тытулы Чэмпіён свету (2): 1958, 1962 Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра: 1952, 1956, 1958 Чэмпіён штата Сан-Паўлу: 1963 Чэмпіён штата Пернамбуку: 1949 Чэмпіён турніру Рыа-Сан-Паўлу: 1958
Крыніцы
Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.
Спасылкі
Подаривший два кубка!
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Партугеза Дэспортус Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Дыега Торас Катэгорыя:Ігракі ФК Торас Неса Катэгорыя:Ігракі ФК Амерыка Мехіка Катэгорыя:Ігракі ФК Палмейрас Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Васка да Гама Катэгорыя:Ігракі ФК Спорт Рэсіфі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Бразіліі Катэгорыя:Трэнеры ФК Аль-Раян Катэгорыя:Трэнеры ФК Гранада Катэгорыя:Трэнеры ФК Кордава Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года Катэгорыя:Двухразовыя чэмпіёны свету па футболе