Аўкштайты, аўкштойты (літ. aukštaičiai) — група балцкіх плямёнаў, якая вылучылася ў 1-м тыс. н.э. на тэрыторыі Літвы. Упершыню згадваюцца ў хроніцы Пятра Дусбурга ў сувязі з падзеямі 1294—1300 гадоў. У Сярэднявеччы аўкштойтамі называлі паўднёва-ўсходнія плямёны літоўцаў у адрозненне ад заходніх — жамойтаў. Цяпер аўкштойты — этнаграфічная група літоўцаў, якія жывуць пераважна ў паўднёва-ўсходняй частцы Літоўскай Рэспублікі, гавораць на аўкштойцкім дыялекце літоўскай мовы.

Назва Традыцыйна мяркуецца, што назвы дзвюх групаў літоўскага народа «жамойты» і «аўкштойты» (ад якіх назвы рэгіёнаў «Жамойць» і «Аўкштойць») звязаныя з літоўскім žemas «нізкі» і aukštas «высокі». Найбольш прынята меркаваць, што звязана гэта з нізінамі і вышнявінамі цячэння Нёмана і яго найбуйнейшага прытоку Віліі (літ. Nemunas «Нямунас», Neris «Нярыс»).

Разуменне раннелітоўскай прасторы як утворанай з Аўкштойці і Жамойці было ўласціва ўжо князю Вітаўту. У лісце да імператара Сігізмунда Люксембургскага ад 11 сакавіка 1420 г. Вітаўт пісаў:«…жамойцкая зямля (terra Samaytarum) — нашае ўспадкаванне і нашая вотчына з законнага спадкаемства прадзядоў і дзядоў. Яе і цяпер маем ва ўласнасці, яна цяпер ёсць і заўсёды была тая самая літоўская зямля (terra Lythwanie), бо ёсць адна гаворка і тыя ж жыхары (unum ydeoma et uni homines). Але дзеля таго што жамойцкая зямля знаходзіцца ніжэй (inferior) за літоўскую зямлю, таму і называецца Жамойць (Szomoyth), бо так па-літоўску называецца ніжэйшая зямля. А жамойты Літву называюць Аўкштойцю (Auxstote), інакш кажучы, калі глядзець ад жамойтаў, вышэйшай (superior) зямлёй».Baltų religijos ir mitologijos šaltiniai. T. 1. Vilnius, 1996. С. 528—529.

Літаратура

Катэгорыя:Усходнія балты Катэгорыя:Народы Літвы Катэгорыя:Аўкштайція