Бітва пад Салтанаўкай () — бітва ў час французскага нашэсця на Расію, якая адбылася 23 ліпеня 1812 каля вёскі Салтанаўка (цяпер у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі).
2-я расійская армія, узначаленая Пятром Баграціёнам, намервалася злучыцца з асноўнымі сіламі Барклая дэ Толі пасля таго, як французскія войскі ўзялі Магілёў і блакіравалі пераправу цераз Дняпро. Баграціён накіраваў генерала Мікалая Раеўскага супраць пяці французскіх дывізій пад кіраўніцтвам Луі Нікаля Даву, які размяшчаўся між 2-й арміяй і асноўнымі сіламі Барклая дэ Толі. Французскі корпус меў больш за 28,000 салдат, у тым ліку 3 пяхотныя дывізіі генералаў Кампана, Дэсэ і Клапарэда, а таксама кавалерыю генералаў Бурдэсоля і Валенса, але ў бітве ўдзельнічала толькі частка французскіх сіл. Сілы расійскага боку налічвалі каля 20 000 салдат.
Даву здолеў адбіць атакі рускіх на свае лініі, нягледзячы на адвагу салдат Раеўскага. Пасля гэтага французы перайшлі ў контрнаступленне і пераследавалі рускіх на адлегласці лігі. Паражэнне перашкодзіла злучэнню Баграціёна з асноўнымі часткамі расійскага войска пад кіраўніцтвам Барклая дэ Толі, вымусіўшы Баграціёна адступаць да Смаленска. Рускія страцілі ад 2500 да 5200 салдат, страты французаў ацэньваюцца ад 1000 да 4134 забітымі, параненымі і зніклымі.
Памяць У 1912 годзе з нагоды 100-годдзя бітвы пабудавана мемарыяльная капліца (паводле праекта архітэктара Канстанціна Міхайлава і скульптара Пятра Яцыны).
Літаратура
Спасылкі
Салтанаўка Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Бітвы Францыі Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Магілёва 1812 Катэгорыя:Ліпень 1812 года Катэгорыя:Бітвы Напалеонаўскіх войн Катэгорыя:Салтанаўка (Магілёўскі раён)