Астравы Арктычнага інстытута — 4 вострава і некалькі пясчаных кос у Карскім моры. Знхаодзяцца за 140 км на захад ад Таймырскага паўвострава, уваходзяць у склад Краснаярскага края. Вышыня дасягае 50 м. Астравы складзеныя ледавіковымі і марскімі адкладамі антрапагеннага перыяду. Пераважаюць арктычныя тундры. Астравы адкрытыя ў 1932—1933 гадах савецкай экспедыцыяй на ледакольным параходзе «Сібіракоў». Назву астравы атрымалі ў гонар Арктычнага навукова-даследчага інстытута (зараз Арктычны і Антарктычны навукова-даследчы інстытут).

Катэгорыя:Астравы Краснаярскага края Катэгорыя:Астравы Карскага мора