__NOTOC__

14 красавіка — сто чацвёрты (сто пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1282 да н.э.: Паводле Бібліі ад гуку труб абрынуліся муры Іерыхона. 972: Атон II Руды ажаніўся з пляменніцай Іаана I Цымісхія, Феафанай. Шлюб быў заключаны ў Саборы Святога Петра ў Рыме. 978: Адбылася каранацыя Этэльрэда Неразумнага як Караля Англіі. 1028: Дзесяцігадовы Генрых III Чорны быў каранаваны ў Ахене як кароль Германіі. 1129: Французскі кароль Людовік VI Тоўсты каранаваў свайго сына Філіпа. 1432: Пачатак валадарства Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя літоўскага, які доўгі час не ўсімі часткамі Вялікага Княства Літоўскага прызнаваўся за законнага валадара. 1687: Якаў II, кароль англійскі, надаў роўныя правы каталікам і пратэстантам. 1849: Венгерскія паўстанцы абвясцілі аб незалежнасці Венгрыі ад Аўстрыі. 1871: У Германіі створаны парламент — Рэйхстаг. 1894: Адбылася першая публічная дэманстрацыя кінапраектара Томаса Эдысана. 1900: У Парыжы пачалася Сусветная выстаўка. 1909: Створана англа-персідская нафтавая кампанія (цяпер British Petrolium). 1912: «Тытанік» сутыкнуўся з айсбергам і затануў. 1923: У Вільні скончыўся з’езд педагогаў беларускіх гімназій. 1931: Звяржэнне манархіі і абвяшчэнне Каталонскай рэспублікі ў выніку Іспанскай рэвалюцыі (1931—1939). 1962: Жорж Пампіду заняў пасаду прэм’ер-міністра Францыі. 1968: Завяршыўся Першы фестываль біт-ансамбляў Мінска. 1975: На рэферэндуме ў дзяржаве Сікім большасць выбаршчыкаў выказалася за далучэнне краіны да Індыі. 1983: Пачатак продажу радыётэлефонаў у Вялікабрытаніі. 1988: У Варшаве адбыўся заснавальніцкі сход Беларускага аб’яднання студэнтаў. 2022: Затануў флагманскі карабель Чарнаморскага флоту Расіі ракетны крэйсер «Масква». 2023: Выпушчаны альбом «72 Seasons»

Нарадзіліся

216: Мані, персідскі прапаведнік, заснавальнік маніхейства (пам. 26.2.277) 1527: Абрагам Артэліус, фламандскі картограф, аўтар першага сучаснага атласу 1578: Філіп III, кароль іспанскі і партугальскі 1629: Хрысціян Гюйгенс, нідэрландскі матэматык, фізік 1744: Дзяніс Фанвізін, рускі пісьменнік 1754: Мікалай Румянцаў, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі (пам. 3(15).1.1826) 1773: Жан-Батыст Вілель, французскі дзяржаўны дзеяч 1803: Фрыдрых фон Амерлінг, аўстрыйскі мастак 1852: Меер дэ Хан, нідэрландскі жывапісец 1853: Уладзімір Завітневіч, беларускі археолаг і гісторык (пам. 1927) 1862: Пётр Сталыпін, расійскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Расіі 1868: Петэр Берэнс, нямецкі архітэктар 1880: Язэп Дыла, беларускі пісьменнік і культурны дзеяч (пам. 7.4.1973) 1885: Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст, грамадскі і палітычны дзеяч (пам. 27.11.1938) 1889: Арнольд Джозеф Тойнбі, англійскі гісторык і сацыёлаг 1898: Лі Трэйсі, амерыканскі акцёр 1902: Таматака Тасака, японскі рэжысёр 1904: Зоф’я Дабрынская, педагог, беларуская грамадская дзяячка (пам. 1992?) 1904: Джон Гілгуд, англійскі акцёр 1910: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт (пам. 5.8.1941) 1920: Аляксей Карпюк, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч (пам. 14.7.1992) 1921: Томас Шэлінг, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2005) 1927: Дані Рабен, французская актрыса 1937: Петэр Зоргэ, нямецкі мастак 1938: Леанід Барадзін, рускі пісьменнік і грамадскі дзеяч 1941: Поля Ракса, польская кінаактрыса 1957: Міхаіл Васілевіч Плятнёў, расійскі піяніст, кампазітар, дырыжор 1985: Алена Дзмітрыеўна Касцевіч, украінская спартсменка, алімпійская чэмпіёнка

Памерлі 911: Сергій III, Папа Рымскі 1101: Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі (нар. ~1029) 1132: Мсціслаў Уладзіміравіч, вялікі князь кіеўскі, апошні валадар адзінай Русі (нар. 1.6.1076) 1682: Авакум, пратапоп, вядомы дзеяч стараабрадства 1749: Бальтазар Дэнер, нямецкі мастак 1849: Ян Голы, славацкі паэт 1888: Мікалай Міклуха-Маклай, расійскі падарожнік і этнограф 1910: Міхаіл Аляксандравіч Урубель, рускі мастак 1917: Людвік Заменгоф, стваральнік мовы эсперанта 1924: Луіс Генры Салівен, амерыканскі архітэктар 1930: Уладзімір Маякоўскі, савецкі паэт (нар. 19.7.1893) 1936: Мікалай Ліхачоў, рускі гісторык, палеограф, мастацтвазнаўца 1950: Рамана Махаршы, індыйскі рэлігійны дзеяч і філосаф 1975: Фрэдрык Марч, амерыканскі акцёр 1980: Джані Радары, італьянскі дзіцячы пісьменнік і журналіст 2021: Анатоль Канстанцінавіч Клышка, беларускі пісьменнік 2022: Ілка Канерва, фінскі палітык

Святкуюць Бангладэш, Камбоджа: бенгальскі новы год Сальвадор, Гаіці, Гандурас, Венесуэла: Панамерыканскі дзень

414