Багда́наў. Сустракаецца таксама варыянт Багда́нава, н. (, ) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 33 км на паўночны захад ад Валожына, 106 км ад Мінска, на шашы Валожын—Ашмяны. Чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна—Ліда.

Рэльеф раўнінны. За 2 км ад аграгарадка цячэ рака Альшанка.

Гісторыя Вядомы з другой паловы XVI стагоддзя як маёнтак Багдана Сапегі. З XVII стагоддзя мястэчка ў Ашмянскім павеце, сядзіба Сапегаў. Згадваецца ў 1623 годзе разам з вёскай ЯхімаўшчынаНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 9, с. 228. З 1653 года ўладанне Пацаў, з 1696 года — Чаховічаў. Чаховічы залажылі тут батанічны сад з гадавальнікам баброў.

У 1794 годзе засценак, у якім былі З двары, 16 жыхароў, уладанне М. К. Агінскага.

З 1795 года ў Расійскай імперыі. З 1836 года Багданаў ва ўладанні Рушчыцаў.

З 1921 года ў складзе Польшчы, 15 двароў, 85 жыхароў, належаў да Вішнеўскай воласці Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 25 чэрвеня 1941 г. да 5 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. 150 пасялкоўцаў змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, 57 з іх загінулі. У цэнтры пасёлка ў брацкай магіле пахаваны 31 воін, у іх ліку салдаты, сяржанты і афіцэры 5-й стралковай дывізіі і 18-й гвардзейскай танкавай брыгады 5-й гвардзейскай танкавай арміі 3-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1944 годзе ў баях за вызваленне пасёлка і наваколля.

З 6 студзеня 1965 года цэнтр Багданаўскага сельсавета. Саўгас «Багданаўскі» спецыялізаваўся на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вырошчванні бульбы і хмелю. У пасёлку размяшчаліся фермы буйной рагатай жывёлы, свінагадоўчая, машынны двор, піларама, млын, ветэрынарная аптэка, механізаваны кар’ер гравійна-сартыровачнага завода, сярэдняя школа, 4 магазіны, сталовая, аддзяленне сувязі і ашчаднага банка, АТС, амбулаторыя, бібліятэка з фондам 10,8 тыс. кніг, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, грамадская лазня, З спартыўныя пляцоўкі.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 1994 годзе 185 двароў, 503 жыхары. Да 28 мая 2013 года уваходзіў у склад Багданаўскага сельсавета.

Насельніцтва

Памятныя мясціны Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан.

Вядомыя асобы У Багданаве нарадзіўся, жыў і працаваў мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог Фердынанд Рушчыц (1870—1936).

Радзіма доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Анатоля Яблонскага (1928—95).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Вішнеўскі сельсавет (Валожынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна