Чырво́ная Го́рка. Сустракаецца таксама варыянт Багда́нава, н. (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета.

Да 3 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Яхімаўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5., да 28 мая 2013 года — у склад Багданаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Каменны могільнік перыяду позняга сярэднявечча (XIII—XV стагоддзі) знаходзіцца на мяжы Іўеўскага і Валожынскага раёнаў, у лесе на поўнач ад дарогі да вёскі. Могільнік памерам 50х50 м. На паверхні прасочваецца некалькі каменных надмагілляў. Выявіла ў 1980-х гадах А. В. Квяткоўская. Раскопкі не праводзіліся.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вішнеўскі сельсавет (Валожынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі