Шапава́лы (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Валожынскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 1 км на паўночны ўсход ад Валожына, 21 км ад чыг. ст. Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 76 км ад Мінска.

Транспартныя сувязі па шашы Валожын—Маладзечна, якая праходзіць непадалёку ад вёскі. Драўляныя сялянскія сядзібы пастаўлены ўздоўж прасёлачнай дарогі, якая ідзе да шашы.

Гісторыя Заснавана ў 1920-я гады. Тэрыторыя з 1921 года пад уладай Польшчы.

З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 г. маёнтак у Брыльскім сельсавеце Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці, 90 жыхароў. З 25 чэрвеня 1941 г. да 5 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі.

З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. У 1959 годзе 6 жыхароў. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, з 1962 года ў Валожынскім ельсавеце, з 25 снежня 1962 года ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёнах.

З 1963 года сельскагаспадарчыя землі ў складзе калгаса «17 Верасня» (цэнтр — в. Брылькі). Размяшчаліся маслазавод, ферма буйной рагатай жывёлы. У 1994 годзе 7 двароў, 29 жыхароў.

Насельніцтва

Эканоміка Валожынскі філіял ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» (2009).

Вядомыя асобы Станіслаў Антонавіч Багданкевіч (нар. 1937) — беларускі эканаміст і палітычны дзеяч, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (1991—1995).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Валожынскі сельсавет (Валожынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна