Куцяня́ты. Сустракаецца таксама варыянт Куцяня́та (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 13 км на паўночны захад ад Валожына, 8 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 86 км ад Мінска.
Назва На Панёманні (Пескі) фіксавалася прозвішча Кут, было эйшышскае Кутэйша.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-297M-S?i=553&cat=1532145
https://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=S&w=23lt&rid=S&search_lastname=kutejszo&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1 Ёсць літоўскія Kutas, Kutaitis, латышскае Kutshttps://pavardes.lki.lt/?pv=5027dd81c873ca6af793ca00ffb068a7
https://uzvardi.lv/surname/647076.
Геаграфія Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на паўднёва-заходняй ускраіне цячэ р. Заходняя Бярэзіна (правы прыток р. Нёман). Транспартныя сувязі па шашы Валожын—Гародзькі, якая праходзіць праз вёску.
Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай няшчыльна, двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскі цэнтр і гаспадарчы сектар адасоблены ў заходнім баку.
Гісторыя У 1897 годзе — вёска, 23 двары, у Забрэзскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.
У 1921—1939 гадах пад уладай Польскай Рэспублікі. З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Філіпіняцкім сельсавеце Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці, 33 двары. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах загінулі З вяскоўцы.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 14 снежня 1949 года арганізаваны калгас «Прамень камуны», які абслугоўвала Вішнеўская МТС. З 16 ліпеня 1954 года ў Забрэзскім сельсавеце. З 1956 года ў складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Філіпіняты). Размяшчаліся вытворчы ўчастак калгаса, ферма буйной рагатай жывёлы, кармацэх, зернясклад, бібліятэка, дзіцячы сад, пачатковая школа, магазін.
З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёнах. 12 лістапада 1966 года да вёскі далучана в. Ясянішкі. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Забрэзскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 .
На 2007 год працавала крама.
Насельніцтва
1897 — 142 жыхары. 1904 — 157 жыхароў. 1908 — 169 жыхароў. 1921 — 168 жыхароў, 30 двароў. 1940 — 199 жыхароў. 1959 — 181 жыхар. 1994 — 123 жыхары, 60 гаспадарак. 2008 — 185 жыхароў, 46 гаспадарак. 2019 — 51 жыхар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гародзькаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна