Багда́нава (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 50 км на ўсход ад Валожына, 5 км ад чыг. ст. Радашковічы на лініі Мінск—Маладзечна, 50 км ад Мінска. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на поўдні і паўночным захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Ракаў—Радашковічы.

Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома ў ВКЛ з XVI ст. У 1588 г. сяло, 18 дымоў, уласнасць шляхціца. У 1779 г. засценак, З двары.

З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 г. у Мінскім павеце Мінскай губерні, уласнасць стольніка І. Сялявы, у 1858 годзе ўласнасць княгіні Друцкай-Любецкай.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ракаўскай воласці Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Залескім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 да 20 студзеня 1960 года ў Радашковіцкім раёне Маладзечанскай вобл. З 16 ліпеня 1954 да 26 жніўня 1961 года ў Гіравіцкім cельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне. Да 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Ракаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).. Землі ў складзе саўгаса «Залескі» (цэнтр — в. Новы Двор).

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 28 мая 2013 года — у склад Залескага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.

Насельніцтва 1800 год — 20 жыхароў. 1897 год — 32 жыхары, 4 двары. 1908 год — 27 жыхароў, 6 двароў. 1921 год — 31 жыхар, 6 двароў 1959 год — 47 жыхароў. 1994 год — 5 жыхароў, З двары. 2008 год — 2 жыхары, 2 гаспадаркі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Ракаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна