Бабро́ўнікі (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 48 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, 32 км ад Мінска. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на ўсходзе цячэ р. Цяцераўка (левы прыток Іслачы). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вёскі Суднікі, Шэлеўшчына і далей па шашы Ракаў—Івянец.

Планіровачна складаецца з выгнутай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Вытворчы сектар — на паўднёвай ускраіне.

Гісторыя Вядома ў ВКЛ з XVIII ст. У 1750 г. вёска, 10 двароў, 32 жыхары мужчынскага полу, вадзяны млын, уласнасць С. Пажарэцкага.

З 1793 г. ў Расійскай імперыі. У 1800 г. 14 двароў, 116 жыхароў, у Мінскім павеце, уласнасць І. Рабінскага. Затым вёска перайшла да С. Рабінскага. У 1858 годзе ў Пральніцкім сельскім таварыстве, уласнасць графіні А. Ледухоўскай. У 1897 г. вёска, 18 двароў, 99 жыхароў, фальварак, 11 жыхароў, вадзяны млын, і другі фальварак, 7 жыхароў, у Івянецкай воласці Мінскага павета. У 1908 г. 21 двор, 162 жыхары.

З 1921 года ў складзе Польшчы.

З 1939 года ў БССР. У 1940—1959 гадах вёска ўваходзіла ў склад Станюшкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4., у 1959—1962 гадах — у склад Пральніцкага сельсавета. 5 мая 1962 года вёска перададзена з Пральніцкага сельсавета ў Волменскі сельсаветРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пральніцкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Івянецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна