Бакачы́ (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 34 км на ўсход ад Валожына, 22 км ад чыг. ст. Беларусь на лініі Мінск—Маладзечна, 40 км ад Мінска.
Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, і завулкаў. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Назва З-пад Зэльвы былі прозвішчы Бакачhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QSQ-G9D3-9SR3?i=655&cat=2323279, Бакачынскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-DS88-1?i=1103&cat=834000. Ёсць латышскае Bakačshttps://uzvardi.lv/surname/698537.
Гісторыя У 1858 г. в. Багачы, 29 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць памешчыкаў Бурскіх. У 1897 г. у Ракаўскай воласці Мінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, працаваў хлебазапасны магазін. У 1908 г. 20 двароў.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Выганічанскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобл. З 25 чэрвеня 1941 г. да 5 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 2 вяскоўцы.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобл. 16 жніўнія 1949 г. арганізаваны калгас. З 16 ліпеня 1954 года ў Ракаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобл. З 1963 г. землі ў складзе саўгаса «Ракаўскі» (цэнтр — в. Ракаў). Размяшчаліся вытворчая брыгада, фермы буйной рагатай жывёлы, птушкагадоўчая і паляводчая брыгады, кармацэх, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.
Насельніцтва 1897 год — 94 жыхары, 16 двароў. 1921 год — 117 жыхароў, 17 двароў. 1959 год — 125 жыхароў. 1994 год — 89 жыхароў, 35 двароў. 2008 год — 69 жыхароў, 28 гаспадарак. 2009 год — 47 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ракаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна