Са́каўшчына (, ) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Валожынскага сельсавета.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сакаўшчынскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Геаграфія Знаходзіцца за 12 км у напрамку на захад ад горада Валожын, за 87 км ад Мінска, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Багданаў. Каля аграгарадка Сакаўшчынскае вадасховішча на рацэ Бярэзіна (прыток Нёмана).

Гісторыя У 1662 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 1.

Насельніцтва

Культура Традыцыя «ткацтва на ніту» захавалася дзякуючы майстрысе Марыі Мікалаеўне Стасяловіч, якая пераняла яе ад сваёй маці. Гэта ткацкая традыцыя вывучаецца дзецьмі і моладззю ў Доме культуры в. Сакаўшчына.

Помнікі гісторыі і культуры Свята-Ільінская царква 1878 г. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы Віктар Антонавіч Каваленка (1929—2001) — беларускі крытык, літаратуразнавец, празаік.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-65. Стан мясцовасці на 1983 г. Выданне 1986 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Валожынскі сельсавет (Валожынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна