Га́нчыцы (, , ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Валожынскага сельсавета.

Гісторыя У час Расійскай імперыі вёска ў складзе Валожынскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года, паводле Рыжскага мірнага дагавора, у складзе Польшчы, да 17 верасня 1939 года вёска гміны Валожын Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1923 годзе ў Ганчыцах адкрыта польская школа, настаўніцай была Зофія Лэныч-Белановіч. Але школа прапрацавала толькі год, потым вучні хадзілі ў школу суседняй вёскі Маршалкі.

Праз вёску ішоў брукаваны гасцінец (дарога) з Валожына да чыгуначнай станцыі ў Палачанах.

У 1939 годзе солтысам у Ганчыцах быў Уладзіслаў Рындзевіч. Траціна жыхароў была католікамі, астатнія  — праваслаўнымі і пратэстантамі. У вёсцы былі прозвішчы Пашкоўскі, Рындзевіч, Вяршыцкі, Рынкевіч, Мэнцюк, Зенька, Сенька, Сікорскі, Сакалоўскі, Лужынскі, Сак, Супрун (Супрон), Журкевіч, Божка, Лоўчы, Івашка, Рамановіч, Іванчык.

У 1935 годзе праведзена парцэляцыя, некаторыя жыхары пераехалі на хутар Карышкі.

Праваслаўныя жыхары адносяцца да Дубінскай парафіі (Свята-Георгіеўская царква), католікі — да Валожынскай парафіі (Касцёл святога Юзафа).

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узбалацкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Рэпрэсаваныя жыхары

Станіслаў Матэвушавіч Рындзевіч Уладзімір (Уладзіслаў) Казіміравіч Рындзевіч Міхаіл Раманавіч Рамановіч

Спасылкі

Катэгорыя:Валожынскі сельсавет (Валожынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна