Ба́кшты () — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 38 км на ўсход ад г. Валожына, 15 км ад чыг. ст. Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 51 км ад Мінска. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Дварэц, Яршэвічы і далей па шашы Мінск—Валожын.

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на поўдні цячэ ручай (прыток р. Каскруўка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Вытворчы сектар адасоблены на паўднёвым захадзе.

Гісторыя Вядома з XV ст. ў складзе ВКЛ. Да 1490 г. ўласнасць А. Дрожчыча, потым яго сына Андрэя, які прадаў частку людзей каралеўскаму пісару Ф. Грыгоравічу ў 1491 і 1499 гадах. У 1532 г. вёска, шляхецкая ўласнасць. У 1541 г. сяло ў маёнтку Гярдуцішкі, уласнасць гаспадарскага двараніна Г. Есьмана. 4 студзеня 1627 года ў пісьме віленскага епіскапа да каталіцкага настаяцеля паведамлялася аб скаргах сялян вёскі на дзейнасць мясцовага ксяндза. У 1563 г. сяло, цэнтр воласці, адбылася серабшчызна ад 432,5 сох. У наступным годзе серабшчызна збіралася ад 420 сох, бо «людзі разышліся ад спусташэння жалнежаў». У 1713 г. 9 двароў, 35 жыхароў мужчынскага полу, уладанне Х. Рышынскага-Жабы. У 1764 г. Слабодка (яна ж Бакшты), 12 двароў, 27 жыхароў мужчынскага полу, фальварак, шляхецкая ўласнасць.

З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 годзе уладанне С. Івашкевіча. Паводле перапісу 1897 года сяло, 35 двароў, 238 жыхароў і аднайменная сядзіба, З двары, 23 жыхары. Дзейнічалі 2 праваслаўныя царквы, школа, багадзельня, сінагога, заезны і 2 піцейныя дамы.

З 1921 года вёска ў складзе гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней у складзе (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf . У 1920—30-я г. дзейнічаў куставы камітэт КПЗБ.

З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобл. З канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, у Яршэвіцкім сельсавеце. У 1950 годзе арганізаваны калгас, які абслугоўвала Валожынская МТС. З 1954 года землі ў складзе калгаса «Чырвоны Сцяг» (цэнтр — в. Доры). Быў магазін. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пяршайскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Інфраструктура Ёсць магазін (2009).

Насельніцтва 1800 год — 167 жыхароў, 21 двор. 1921 год — 270 жыхароў, 52 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. 1931 год — 330 жыхароў, 56 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27. 1959 год — 331 жыхар. 1994 год — 129 жыхароў, 63 двары. 2008 год — 77 жыхароў, 50 гаспадарак. 2019 год — 40 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна