Яршэ́вічы (, ) — вёска ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пяршайскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 28 км на ўсход ад Валожына, 18 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Мінск—Маладзечна, 47 км ад Мінска. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, праз вёску цячэ р. Яршоўка (правы прыток р. Іслач), на ўсходзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мінск—Вільнюс.

Рака падзяляе вёску на дзве палавіны. Паўночная планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі з завулкамі, забудаванай пераважна аднабакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На ўсходзе — прамавугольны квартал грамадскага цэнтра. Паўднёвая частка планіровачна складаецца з 2 выгнутых, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і аб’яднаных з усходняй ускраіны вуліцай мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана двухбакова, шчыльна, дамамі сядзібнага тыпу. Гаспадарчы сектар — на заходняй ускраіне.

Гісторыя Вядома ў XV ст. ў складзе ВКЛ, маёнтак, уласнасць А. Салагубавіча. Кароль Казімір у 1481 г. падараваў гэты маёнтак княгіні Г. С. Кобрынскай. У 1511 г. тут згадваецца каталіцкі касцёл, у валоданні якога ў 1559 г. знаходзіліся 24 дымы падданых сялян. Да 1528 г. маёнткам валодаў Ю. Салагубавіч, потым яго нашчадкі. У 1567 г. ў Менскім павеце, у 1582 г. маёнтак, двор і мястэчка. Пасля 1590 г. маёнтак некалькі гадоў знаходзіўся ў закладным валоданні А. 3ахарэўскага. У 1732 г. вёска, З двары, 4 жыхары мужчынскага полу, побач быў аднайменны маёнтак.

З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1799 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе 2 царквы, школа. У 1860-я гады ўзведзены будынак 4-класнай школы. Паводле перапісу 1897 г. 268 жыхароў, 24 двары, прыходская царква, капліца, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, двойчы ў год праводзіліся кірмашы. Побач былі аднайменныя сядзіба (10 двароў, 54 жыхары) і маёнтак (2 двары, 22 жыхары). На ўсходняй ускраіне вёскі пабудавана з бутавага каменю царква ў псеўдарускім стылі. У 1904 г. пачала дзейнічаць казённая вінная крама, вёска ў Германішскай воласці Вілейскага павета.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.. У 1922 г. будынак былой уніяцкай царквы перададзены католікам пад касцёл, які закрыты ў 1939 г. У вёсцы дзейнічала ячэйка падпольшчыкаў.

З 1939 г. ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Вілейскай вобласці, з 20 верасня 1944 да 20 студзеня 1960 года ў Радашковіцкім раёне Маладзечанскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 22 вяскоўцы.

У 1950 годзе арганізаваны калгас «Запаветы Ільіча», які абслугоўвала Залеская МТС. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Землі былі ў складзе калгаса «Чырвоны сцяг» (цэнтр — в. Доры). Размяшчаліся ферма буйной рагатай жывёлы, сярэдняя школа (22 настаўнікі), клуб, бібліятэка з фондам 9,9 тыс. кніг, школа мастацтва з майстэрнямі, магазін, аддзяленне сувязі, АТС, аддзяленне ашчаднага банка, З спартыўныя пляцоўкі.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Закрытая ў 1944 г. Спаса-Узнясенская царква адноўлена і ў 1995 годзе вернута вернікам. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Яршэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1799 год — 53 жыхары, 10 двароў. 1866 год — 185 жыхароў, 25 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_III/462. 1897 год — 268 жыхароў. 1921 год — 247 жыхароў, 48 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. 1931 год — 321 жыхар, 57 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27. 1959 год — 343 жыхары. 1994 год — 169 жыхароў, 77 двароў. 2008 год — 10З жыхары, 51 гаспадарка. 2019 год — 88 жыхароў.

Славутасці Спаса-Узнясенская царква (другая палова XIX ст.) Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.), за 0,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, за 250 м ад вясковых могілак, ва урочышчы Замак. —

Вядомыя асобы Ніна Аляксандраўна Русак (1937—1999) — беларуская эканамістка.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пяршайскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна