За́балацце (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Гісторыя У 1643 годзе сяло ў складзе маёнтка Мільча, уласнасць Яна Рудаміна-Дусяцкага, 5 двароў.

У 1931 годзе маёнтак і вёска ў Даўгінаўскай вясковай гміне.

У 2003 годзе ў вёсцы базавая школа, дзіцячы сад, ФАП, Дом культуры, магазін.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва

1643 год — 5 двароў 1931 год — маёнтак (1 двор, 19 жыхароў) і вёска (37 двароў, 198 жыхароў)Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 2003 год — 113 двароў, 329 жыхароў.

Славутасці Спаса-Праабражэнская царква

Літаратура Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0

Спасылкі

Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна