Ю́нцавічы (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 45 км на ўсход ад горада Вілейка, 147 км ад Мінска, на аўтадарозе Альковічы—Хадасы.
Гісторыя У 1744 г. сяло ў Вілейскім старостве Віленскага ваяводства ВКЛ.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска і маёнтак Кунцэвічы ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Аляксандры Гарайн. У 1830—60-я гг. ўласнасць Бароўскіх, у Вілейскім павеце Віленскай губерні. У 1897 г. вёска (17 двароў, 214 жыхароў), маёнтак (41 жыхар), млын (7 жыхароў) у Крайскай воласці Вілейскага павета. У 1908 г. ў складзе Старынскай сельскай грамады, 184 дзесяцін надзелаў зямлі.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Ілья, Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..
З лістапада 1939 года ў БССР. З 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Альковіцкім сельсавеце. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. З 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёне, з 20.1.1960 г. ў Мінскай вобласці. 20.8. 1944 г. створаны калгас «1 Мая», затым у складзе саўгаса «Стайкі». Працавалі пачатковая школа, бібліятэка, магазін.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1800 год — 86 жыхароў, 15 двароў. 1908 год — 166 жыхароў, 11 двароў. 1921 год — 214 жыхароў, 37 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.. 1931 год — 269 жыхароў, 52 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1988 год — 168 жыхароў, 81 гаспадарка. 2008 год — 98 жыхароў, 49 гаспадарак.
Страчаная спадчына Сядзіба Бароўскіх
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна