Бу́бны (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета.

Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства.

У 1940—1954 гадах цэнтр Бубнаўскага сельсавета. Да 4 красавіка 1973 года вёска ўваходзіла ў склад Ваўкалацкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386)..

Насельніцтва 1921 год — 313 жыхароў, 58 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 20.. 1931 год — 344 жыхары, 58 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57.

Славутасці

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (2002 г.) Брацкая магіла партызан (1943 г.) Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных (1943 г.) Помнік землякам

Літаратура Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць /АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1987,- 284 с.: іл., стар. 141

Спасылкі

Катэгорыя:Даўгінаўскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна