Залазо́ўе (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета.
Гісторыя У лютым 1918 года акупавана Германіяй. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. З ліпеня 1919 года знаходзілася пад акупацыяй Польшчы. У ліпені 1920 года занята ненадоўга Чырвонай Арміяй.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Залазоўе апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі ў складзе гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..
У 1939 годзе Залазоўе ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года ўвайшло ў склад Даўгінаўскага сельсавета Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці (з 25 снежня 1962 года ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці).
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года па ліпень 1944 года Залазоўе знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва 1921 год — 244 жыхары, 47 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 244 жыхары, 52 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
Вядомыя асобы Станіслаў Ляшковіч (1928—2015) — доктар эканамічных навук, пісьменнік і публіцыст.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Даўгінаўскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна