По́ня (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета.
Гісторыя У 1664 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 3.
У 1690 годзе — вёска, уласнасць ксяндза Банавентуры Шымкуна, доктара тэалогіі. У 1912 годзе вёска ў Мільчанскай воласці Барысаўскага павета. У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100.. У 1938 годзе ў вёсцы 43 двары, 264 жыхары.
Да 4 красавіка 1973 года вёска ўваходзіла ў склад Мільчанскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. У 2003 годзе — вёска, 23 двары, 32 жыхары.
Славутасці
Праваслаўная капліца 1939 г.
Літаратура Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Спасылкі
Катэгорыя:Даўгінаўскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна