Дзяржа́ўны сцяг Рэспу́блікі Белару́сь, дапушчальны варыянт Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь — чырвона-зялёны сцяг з бела-чырвоным арнаментным рысункам уздоўж дрэўка.
Сучасны дызайн уведзены ў 2012 годзе Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і адаптаваны з агульным выглядам сцяга, зацверджаным паводле вынікаў рэферэндума 1995 года.
Дзяржаўны сцяг, зацверджаны ў 1995 годзе, гэта мадыфікацыя сцяга БССР узору 1951 года аўтарства Мікалая Гусева, які выкарыстоўваўся калі краіна была адной з рэспублік Савецкага Саюза.
Зменамі, унесенымі ў сцяг савецкай эпохі, былі: выдаленне знакаў камунізму (сярпа, молата і чырвонай зоркі) і «пераварочванне» колераў арнаменту з белага на чырвоным да чырвонага на белым.
Гэтая канструкцыя замяніла гістарычны бела-чырвона-белы сцяг, які выкарыстоўваўся Беларускай Народнай Рэспублікай у 1918 годзе, перш чым Беларусь стала адной з савецкіх рэспублік, і быў вернуты пасля аднаўлення незалежнасці ў 1991 годзе. Бела-чырвона-белы сцяг надалей выкарыстоўваецца нацыянальна скіраванай часткай грамадства Беларусі, шэрагам грамадскіх арганізацый, у тым лику ў акцыях пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а таксама беларускай дыяспарай.
Кампазіцыя
Асноўная будова дзяржаўнага сцяга Беларусі была ўпершыню апісана ва Указе Прэзідэнта № 214 ад 7 чэрвеня 1995 года. Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальных палос: чырвоная верхняя паласа пакрывае дзве траціны вышыні сцяга, а зялёная ніжняя паласа пакрывае адну ніжнюю траціну. Вертыкальны арнамент (чырвоны на белым), які займае адну дзявятую частку даўжыні сцяга, змяшчаецца вертыкальна каля флагштока. Суадносіны шырыні да даўжыні сцяга — 1:2.
Сцяг не вельмі адрозніваецца ад сцяга Беларускай ССР, акрамя выдалення сярпа, молата і зоркі і перамены чырвонага колера на белы ў арнаменце«Нацыянальныя сімвалы» Старонка на афіцыйным сайце Прэзідэнта Беларусі. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, што чырвоны азначае свабоду і ахвяры продкаў беларусаў у барацьбе за незалежнасць, а зялёны сімвалізуе жыццё. Ёсць і іншае тлумачэнне: чырвоны колер сімвалізуе штандары беларускіх палкоў у пераможнай Грунвальдскай бітве з крыжакамі, колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызанскіх брыгад, а зялёны — надзею, вясну і адраджэнне, лясы і палі. Беларускі арнамент — старажытную культуру народа, духоўнае багацце, адзінства.
У 2008 годзе Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь быў апублікаваны ўказ «СТБ 911—2008: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь». У ім прыведзены тэхнічныя характарыстыкі дзяржаўнага сцяга, напрыклад, падрабязная інфармацыя аб колерах і арнаменце. Арнамент на дзяржаўным сцягу да 2012 года займаў частку шырыні сцяга, і знаходзіўся пасярэдзіне белага поля, якое займала частку ўсяго палатна. У 2014 годзе чырвоны ўзор быў пашыраны на ўсё белае поле і стаў займаць частку ўсяго палатна.
Колеры
Колеры нацыянальнага сцяга рэгулююцца ў адпаведнасці з «СТБ 911—2008: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь» і пералічаны ў CIE D65.
+Стандартны колер ўзору Дзяржаўнага сцяга Колер Колеравыя каардынаты Y10 x10 y10 Чырвоны 0.553 ± 0.010 0.318 ± 0.010 14.8 ± 1.0 Зялёны 0.297 ± 0.010 0.481 ± 0.010 29.6 ± 1.0
Арнамент
Традыцыйны для Беларусі арнамент, выкананы ў 1917 годзе Матронай Маркевіч, адлюстроўваецца на левым баку сцяга, як гэта было раней на сцягу 1951 года. Падобныя ўзоры часам выкарыстоўваюцца ў тканых вырабах, такіх як народнае адзенне, ручнікі (выкарыстоўваюцца ў штодзённым ужытку і ва ўрачыстых мерапрыемствах: рэлігійныя службы, пахавальныя абрады, і інш.)«Belarusian Textiles» і «Belarusian Ruchnik» pages on the Virtual Guide to Belarus website.
Выкарыстанне сцяга
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь падымаецца або ўстанаўліваецца: на будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — пастаянна, за выключэннем выпадкаў, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падымаецца дублікат штандара (сцяга) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; на будынку Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і на будынку Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — пастаянна; на будынку Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — пастаянна; на будынках органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, — пастаянна; на будынках рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, — пастаянна; на будынках Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, агульных і гаспадарчых судоў Рэспублікі Беларусь, органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь, устаноў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў — пастаянна, а на будынках, у якіх праводзяцца пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, — на час правядзення пасяджэнняў; на будынках і (або) тэрыторыях дыпламатычных прадстаўніцтваў (уключаючы рэзідэнцыі кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў), консульскіх устаноў, прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях, а таксама спецыяльных місій Рэспублікі Беларусь — у адпаведнасці з нормамі міжнароднага права, правіламі дыпламатычнага пратакола, законамі, правіламі і звычаямі дзяржавы знаходжання; на транспартных сродках кіраўнікоў дзяржаў, урадаў і парламентаў, якія прыбылі з афіцыйнымі або працоўнымі візітамі ў Рэспубліку Беларусь, у выпадку, калі іх суправаджае афіцыйная асоба, якая прадстаўляе Рэспубліку Беларусь; на марскіх суднах і суднах рачнога флоту, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, — на флагштоку або гафелі; на транспартных сродках кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў, прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях, а таксама спецыяльных місій Рэспублікі Беларусь — у адпаведнасці з нормамі міжнароднага права, правіламі дыпламатычнага пратакола, законамі, правіламі і звычаямі дзяржавы знаходжання; на транспартных сродках, марскіх суднах (на топе пярэдняй мачты або на сігнальнай мачце) і іншых сродках перамяшчэння, на якіх у якасці афіцыйных асоб знаходзяцца Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь або асобы, якія выконваюць іх абавязкі, — у выпадку знаходжання гэтых асоб у службовых камандзіроўках за мяжой, кіраўнік дэлегацыі, накіраванай ва ўстаноўленым парадку Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь або Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, пасол, кіраўнік консульскай установы Рэспублікі Беларусь, пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях або кіраўнік ці прадстаўнік спецыяльнай місіі Рэспублікі Беларусь — са згоды гэтых асоб; на будынках і ў памяшканнях, у якіх праводзіцца галасаванне, — у дні выбараў і рэферэндумаў; на будынках і ў памяшканнях, у якіх праводзяцца рэспубліканскія сходы, — у дні правядзення такіх сходаў; у аб’яднаннях, злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, якія ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, — у адпаведнасці з агульнавайсковымі статутамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь; у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, на памежных заставах, пагранічных пасадах, у іншых падраздзяленнях органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, якія нясуць службу па ахове Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь; на спартыўных арэнах — у час правядзення чэмпіянатаў і пяршынстваў Рэспублікі Беларусь, міжнародных спартыўных спаборніцтваў з удзелам нацыянальных зборных каманд і падчас ўзнагароджання беларускіх спартсменаў — пераможцаў міжнародных спаборніцтваў; у службовых кабінетах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і кіраўнікоў іншых дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, агульных і гаспадарчых судоў Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, пракурораў абласцей, горада Мінска, раёнаў (гарадоў) і прыраўнаваных да іх пракурораў, старшынь абласных, горада Мінска і міжраённых камітэтаў дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, начальнікаў галоўных упраўленняў па абласцях і горадзе Мінску, кіраўнікоў аддзяленняў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у гарадах, старшынь мясцовых Саветаў дэпутатаў, кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, камандзіраў аб’яднанняў, злучэнняў, воінскіх часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, якія ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у памяшканнях пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, у залах судовых пасяджэнняў агульных і гаспадарчых судоў Рэспублікі Беларусь, у памяшканнях воінскіх часцей, памяшканнях органаў запісу актаў грамадзянскага стану, памяшканнях урачыстай рэгістрацыі нараджэння і шлюбу, памяшканнях дзяржаўных натарыяльных кантор, памяшканнях дзяржаўных навуковых арганізацый і ўстаноў адукацыі, іншых дзяржаўных арганізацый, памяшканнях, у якіх дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў пастаянна прымаюць выбаршчыкаў; на іншых аб’ектах у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі БеларусьЗакон Рэспублікі Беларусь 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь», Артыкул 5. .
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, а таксама пры ўрачыстых мерапрыемствах, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, грамадзянамі падчас народных, працоўных, сямейных свят і ў іншыя памятныя даты, у тым ліку і без выкарыстання дрэўка (флагштока), пры забеспячэнні неабходнай павагі да Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, выраблены ў настольным варыянце, можа быць устаноўлены ў памяшканнях, якія выкарыстоўваюцца арганізацыямі і грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Цяперашняе становішча З канца 2020 года чырвона-зялёныя сцягі Рэспублікі Беларусь пачалі вывешваць не толькі над будынкамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання ці падчас святаў, але і над адміністрацыйнымі будынкамі, турмамі і аўтазакамі, заводамі і ўніверсітэтамі, крамамі, шпіталямі, канторамі дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў і ўстаноў, высотнымі будынкамі, жылымі дамамі, што прычынілася росту антаганізму да дзяржаўнай сімволікіИсполкомы, больницы, лесхозы и тюрьмы массово закупают флаги. З прычыны выкарыстання чырвона-зялёнага сцяга для відэа з допытамі затрыманых на яго фоне, над будынкамі турмаў і над аўтазакамі, ён стаў ператварацца ў вачах грамадзян з нейтральнага сімвала ў сімвал сілавых акцыйКрасно-зеленый флаг: что нужно знать о госсимволе Беларуси.
Наверша дрэўка сцяга
Для бела-чырвона-белага сцяга на дрэўку выкарыстоўвалася наверша (металічнае ўпрыгажэнне на флагштоку) ромбападобнай формы з уключаным ў яго шасціканцовым крыжам з беларускага варыянта герба «Пагоня» (патрыяршы крыж з дзвюма перакладзінамі, які паводле формы вядомы ў Беларусі найперш як Крыж Ефрасінні Полацкай).