Барсукі́ (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета. Месціцца за 32 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 105 км ад Мінска.
Гісторыя
Ранняя гісторыя У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1794 годзе вёска ў маёнтку Вязынь віленскіх манашак-бенедыкцінак.
У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, таксама маёнтак уласнасці генерал-маёра Горыча. У 1845 годзе ў складзе маёнтка Малінаўшчына В. Чартовіча. У 1897 годзе вёска ў Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета.
У пачатку XX стагоддзя былі вёска і засценак Барсукі (Барсучына).
Найноўшая гісторыя З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Хаценчыцкай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі, а таксама пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года пад акупацыяй Польшчы (Віленская акруга ГУУЗ). 31 ліпеня 1920 года ўключана ў склад БССР. Ізноў занята польскімі войскамі ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60..
У выніку паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь з верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з лістапада ў складзе Беларускай ССР. З 4 снежня 1939 года ў складзе Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Ільянскім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёне Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай вобласці.
Насельніцтва
1800 год — вёска, 17 двароў, 109 жыхароў; маёнтак, 3 двары, 15 жыхароў 1897 год — 7 двароў, 59 жыхароў 1921 год — 64 жыхары, 12 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 92. 1931 год — 78 жыхароў, 14 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 61 1960 год — 73 жыхары 1988 год — 8 двароў, 26 жыхароў 2008 год — 6 гаспадарак, 13 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна