Андало́ўшчына (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета. Знаходзіцца за 27 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 14 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 127 км ад Мінска.

Назва З-пад Зэльвы было прозвішча Андал, з Зецелы - Андалюкевічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-69CL-S?i=887&cat=833878

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BZ-B35D-X?i=545&cat=2356543&lang=pl.

Гісторыя У 1765 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць віленскага езуіцкага касцёла св. Яна, 4 двары.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць генерал-маёра П. Бардакова. У канцы ХІХ ст. ў Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні; у пач. ХХ ст. 253 дзесяцін зямлі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КасцяневічыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Касцяневіцкім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Беларускі».

Насельніцтва 1800 год — 77 жыхароў, 8 двароў. 1897 год — 127 жыхароў. 1908 год — 154 жыхары. 1921 год — 156 жыхароў, 34 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 159 жыхароў, 37 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 62. 1988 год — 14 жыхароў, 7 двароў. 2008 год — 24 жыхары, 15 гаспадарак.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Людвіноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна