Літві́нкі. Сустракаецца таксама варыянт Ліцві́нкі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Куранецкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 12 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, за 0,5 км ад чыгуначнай станцыі Куранец на лініі Маладзечна — Полацк, за 115 км ад Мінска, на аўтадарозе Любань — Куранец.

Гісторыя У 1690 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, царкоўная ўласнасць, З двары; у 1765 годзе 6 двароў.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска Вілейскага павета Мінскай губерні, у складзе маёнтка Куранец, шляхецкая ўласнасць. У пачатку XX стагоддзя вёска ў Куранецкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 89 жыхароў, 157 дзесяцін зямлі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КуранецWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60..

З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. Загінула больш за 20 землякоў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. З 1968 года землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Вілейскі».

Насельніцтва 1800 год — 45 жыхароў, 8 двароў. 1921 год — 169 жыхароў, 29 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 88.. 1931 год — 192 жыхары, 29 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60. 1960 год — 142 жыхары. 1988 год — 104 жыхары, 42 двары. 2008 год — 67 жыхароў, 33 гаспадаркі. 2010 год — 57 чалавек.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Куранецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна