Сцебера́кі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета. Знаходзіцца за 24 км на поўдзень ад горада Вілейка, 126 км ад Мінска, на аўтадарозе Вілейка—Паставы, каля ракі Вузлянка.
Назва Назва балцкага паходжання, звязаная з агульнабалцкімі stabas «камень» і ragas «рог; выступ». У літоўскай мове stabas звузілася да значэнняў «ідал; слуп», у латышскай — да значэння «слуп». Пачатковае значэнне «камень» захавалася ў старапрускай мове і ў старажытнай балцкай гідраніміі на ПадняпроўіТопоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. М., 1962. — С. 209..
Назву Сцеберакаў параўноўваюць з назвай сакралізаванага ў латышоў каменнага выступу (выхад скальнай пароды) Staburags на беразе Дзвіны. Першапачатковае значэнне «Стабурагс» — «Каменны рог», і «рогам» той скальны выступ названы паводле формы.
У сцеберацкай назве «рог», «рогі» адносілася не да формы камянёў, а да выяў пітных рагоў, якія выбіты на некалькіх сакралізаваных камянях у лесе паблізу ад вёскі. Назва значыць «Каменныя рогі» або, больш імаверна, «Слупы-рогі» (на камянях побач рагоў выяўлены слупы з паўсферай наверсе)Андрэй Прохараў. Каменны шлях на нябёсы. Міфа-рытуальная семантыка пахавальнага знака з паўночнай Беларусі // Druvis, 2011, № 3. — С. 82.. Імаверна ранейшая, балцкая форма назвы — *Stabarãgiai.
Непасрэдна каля Сцеберакаў знаходзіцца таксама вёска з балцка-літоўскай назвай Кішкарэпы («Заячая рэпа»).
Гісторыя У 1765 годзе вёска ў Маркаўскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ, у складзе фальварка Тануць, 9 двароў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска ў Вілейскім павеце, уласнасць казны, 117 двароў; у 1841 годхе ўласнасць І. Любанскага. З 1842 года ў Віленскай губерні. У 1873 г. вёска ў Талуцкай сельскай грамадзе Куранецкай воласці, у складзе маёнтка Любань, уласнасць І. Любанскага, 67 рэвізскіх сялян. У 1890 г. адкрыта школа граматы. У 1897 годзе ў Іжскай воласці; у 1908 годзе 241 дзесяціна надзелаў.
Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Іжа, пазней у складзе гміны ВішневаWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..
12 лістапада 1939 года Заходняя Беларусь уз’яднана з БССР. З 15 студзеня 1940 года вёска ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Талуцкім сельсавеце.
У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. У жніўні-верасні 1943 г. спалена карнікамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў.
З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У 1960-я гады ў Кузьміцкім сельсавеце. З 16 жніўня 1973 года да 13 красавіка 1981 года вёска ўваходзіла ў склад Журыхскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676)..
Насельніцтва 1841 год — 97 жыхароў, 10 двароў. 1866 год — 151 жыхар, 13 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_X/406. 1897 год — 203 жыхары, 33 двары. 1908 год — 193 жыхары, 30 двароў. 1921 год — 174 жыхары, 32 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 210 жыхароў, 37 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 62. 1941 год — 207 жыхароў, 49 двароў. 1960 год — 134 жыхары. 2003 год — 14 жыхароў, 9 гаспадарак. 2008 год — 10 жыхароў, 7 гаспадарак. 2009 год — 7 чал.
Славутасці Каменныя валы Сцеберацкія — група з пяці невялікіх валуноў у лясным урочышчы Сівіха за 2 км на поўдзень ад вёскі Сцеберакі. Камяні пастаўлены вертыкальна і арыентаваны ў кірунку поўначы, на іх паверхнях выбіты знакі («слупы» і «рогі»).
Паводле народнага падання, камяні — валы і араты, якія скамянелі за працу на Вялікдзень. Паданне лічыцца пазнейшымІрына Клімковіч. Таямніцы каменных валуноў // Полымя. № 10 (936). 2007. — С. 195—196., а ранейшае прызначэнне гэтага месца з камянямі звязваецца з балцкай міфалогіяй Сусветнай восі, арыентаванай на Палярную зоркуАндрэй Прохараў. Каменны шлях на нябёсы. Міфа-рытуальная семантыка пахавальнага знака з паўночнай Беларусі // Druvis, 2011, № 3. — С. 87..
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Любанскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна