Валме́чка (, ; даўней вымаўлялася як Валамечка) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, над ракой Волмай. Прыкладна за 45-50 км ад Мінска і за 20 км ад Дзяржынска. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета. Назва — памяншальная ад назвы блізкага мястэчка Волма.
Гісторыя На мяжы XVIII—XIX стагоддзяў Валмечцы некалькі дзіцячых гадоў правёў польскі пісьменнік Генрык Жавускі. У дзяцінстве ён жыў каля Бярдзічава, сур’ёзна захварэў і бацькі адвезлі яго ў Варшаву. Сталічныя дактары не далі рады, толькі раілі адаслаць хлопчыка «ў край сасновых і яловых лясоў». Бацькі выбралі Міншчыну, маёнтак Валамечка бабулі Генрыка — Марыяны Рдултоўскай з Рэйтанаў. Пазней Жавускі згадваў: «Спосаб літоўскага жыцця ў тыя часы не быў вытанчаны, стол быў гаспадарскі, мэблі простыя; дастатак і выгода, але раскошы яшчэ не ведалі». Паводле ўспамінаў Жавускага, менавіта дзіцячае быццё ў Валамечцы сфармавала яго як літвіна:
Першапачатковыя ўражанні, атрыманыя ў дзіцячым узросце, аказваюць уплыў на ўсё жыццё… Самыя раннія мае думкі з’явіліся на літоўскай зямлі, калі мяне паўторна прывезлі ў Літву яна паўстала перада мною ў постаці айчыны. Пазнаў я тыя самыя елкі, якія толькі год назад ацянялі маю галаву, той касцёл бернардзінцаў у Івянцы… гэтыя прысады з ліп, дзе я столькі разоў сваволіў, гэты свіранок, каля якога я кідаў трусам капустку. Такім чынам вярнуўся я да старога спосабу быцця, да даўнейшых сяброў. І хаця лёс прымусіў мяне потым пасяліцца далёка ад святой Літвы, у духу ніколі не пераставаў адчуваць, што я літвінWspomnienia z XVIII wieku // Dziennik Warszawski, 1851, 31 sierpnia.
У 1921—1939 гадах у складзе Валожынскім павеце Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Волменскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Путчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяржынскага раёна