Півоня малочнакветкавая (Paeonia lactiflora) — від травяністых шматгадовых раслін роду сямейства .

З даўніх часоў разводзіцца ў садах і парках, дзякуючы буйным і прыгожым кветкам і сваёй трываласці.

Батанічнае апісанне Каранёвыя патаўшчэнні верацёнападобныя, бурыя. Сцёблы голыя, з адной ці некалькімі кветкамі, вышынёй 60-100 і больш см.

Лісце даўжынёй 20-40 см, двойчы-трайчастае, ліставыя долі чарэшчатыя або бакавыя сядзячыя, ланцэтныя або эліптычныя, большай часткай завостраныя; некаторыя прыкветныя лісты лістападобна-паасобныя або суцэльныя.

Кветкі дыяметрам 8-16 см; пялёсткаў 5-10, белых, ружовых, бардовых або рэдка чырвоных; тычынкі залаціста-жоўтыя;

Плодзікаў 3-6, спачатку прамых, затым кручкавата-адхіленых. Насенне авальнае, чорнае.

Цвіценне ў маі — чэрвені. Плоданашэнне ў верасні.

Распаўсюджанне і экалогія У прыродзе арэал віду ахоплівае Манголію, Кітай, Карэю і Японію. У Расіі сустракаецца ў Чыцінскай вобласці, на Далёкім Усходзе — на Амуры, у Прымор'іПаводле сайта GRIN (гл. картку расліны)..

Культывуецца (у Расіі) ад шыраты Архангельска і далей на поўдзень.

Расце па сухіх, адкрытых, камяністых схілах, далінах, берагах рэк, сярод хмызнякоў.

Значэнне і ўжыванне

У кветкаводстве Півоня малочнакветкавая шырока вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах, створана некалькі сотняў сартоў, многія сарты маюць падвойныя кветкі з тычынкамі, мадыфікаванымі ў дадатковыя пялёсткі. Упершыню інтрадуцыраваны ў Англіі ў сярэдзіне 1700-х гадоў, і гэты від стаў прабацькам большасці сучасных садовых півонь. Ён быў вядомы як Paeonia albiflora доўгія гады і быў першай белай півоняй, інтрадуцыраванай у Еўропе.

У Кітаі як дэкаратыўная расліна ён шануецца менш, чым і яе гібрыд .

У медыцыне

Дадзеная расліна выкарыстоўваецца ў якасці лекавай у традыцыйнай кітайскай медыцыне і японскай медыцыне. Дзеючае рэчыва піёніфларын. Прэпараты кораня выкарыстоўваюцца для зніжэння тэмпературы і болю, для прыпынку крывацёкаў, для прафілактыкі дэменцыі.

Таксанамія Від Півоня малочнакветкавая ўваходзіць у род манатыпнага сямейства парадку .

Літаратура

Катэгорыя:Півоневыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны