Алякса́ндр Уладзі́міравіч Сасноўскі (нар. ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр культуры Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1949 годзе. Беларус.
У 1977 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1993 — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Беларусі.
З 1981 па 1986 год працаваў намеснікам дырэктара ПТВ-148, а затым дырэктарам мінскага ПТВ-114.
Са студзеня 1991 — намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама, курыраваў пытанні культуры, адукацыі, моладзі і рэлігіі.
31 студзеня 1996 года Указам Прэзідэнта № 40 прызначаны міністрам культуры Беларусі[Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 1996 г №40 «Аб прызначэнні А.У.Сасноўскага Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь»].
27 лістапада 2000 года ўказам № 630 вызвалены ад пасады міністра культуры Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2000 года № 630 «Аб вызваленні А. У. Сасноўскага ад пасады Міністра культуры Рэспублікі Беларусь».
Спасылкі Старонка на праекце «Прэс-дасье»