Астравы Пятра () — група астравоў у моры Лапцевых ля паўночна-ўсходніх берагоў паўвострава Таймыр (берага Прончышчава).
Агульная плошча астравоў каля 300 км². Адносяцца да тэрыторыі Краснаярскага краю. Астравы адкрыў В. В. Прончышчаў у 1735—1736 гг. Да астравоў Пятра адносяцца астравы Андрэя, Паўночны, Паўднёвы, Сустрэч, Клюшня, Безназоўны, Дажджавы, Котка.
Катэгорыя:Астравы Краснаярскага края Катэгорыя:Астравы мора Лапцевых